Мастацтва, як і ўсё таямнічае, не пакідае абыякавым любога чалавека.
Закранаючы ноткі душы, яно прымушае раскрывацца чалавеку з лепшага боку, мяняе настрой, супакойвае або хвалюе,радуе або засмучае. Адным словам, упрыгожвае нашае жыццё, робіць яго ярчэй. Таму, важна як мага раней і як мага больш далучаць юнае пакаленне да розных відаў мастацтва і не толькі на ўроках.
Адной з эфектыўных формаў пазакласнай работы, якая павышае цікавасць школьнікаў да вывучаемых прадметаў, з’яўляецца прадметны тыдзень. Тыдзень мастацтва пад назвай “У свеце цікавага”, прайшоў у Геранёнскай сярэдняй школе, быў накіраваны на павышэнне цікавасці да мастацтва, садзейнічаў развіццю творчых здольнасцей, а таксама выхаванню маральна-эстэтычных адносін да свету мастацтва. План тыдня ўключаў у сабе разнастайныя мерапрыемствы.
У пешы дзень тыдня вучні дзявятага класа размясцілі стэнд у файе школы, на якім размяшчаўся план тыдня і цікавыя конкурсныя заданні.
У другі дзень вучні шостага класа прынялі ўдзел ў пазнавальнай віктарыне “Падарожжа ў свет прыгожага”, якая ўзбудзіла яшчэ большую цікавасць вучняў да вывучаемага прадмета.
Трэці дзень тыдня прапанаваў вучням 1-11класаў слуханне класічнай і сучаснай музыкі. Перапынкі паміж урокамі былі напоўнены творамі прыгожых музычных кампазіцый. У гэты ж дзень вучні сёмага класа стварылі цікавыя буклеты “Майстры жывапісу” і прапанавалі іх дзецям і настаўнікам школы.
З вялікай цікавасцю вучні 7-8 класаў прынялі удзел у чацвёрты дзень тыдня ў музычнай віктарыне “Уздзеянне музыкі на жыццё чалавека”, дзе вучні ўгадывалі розныя мелодыі песень. Удзел у віктарыне стварыў вельмі пазітыўны настрой вучням.
У пяты дзень тыдня вучні пятага класа адправіліся ў вітуальнае падарожжа ў Трэццякоўскую галерэю, дзе экспанаты не пакінулі ніводнага вучня без уражанняў.
Завяршыўся тыдзень брэйн-рынгам “Знатакі мастацтва”. Самыя актыўныя удзельнікі конкурсаў і віктарынаў былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.
Тыдзень мастацтва надаў ўсім удзелькам натхнення, станоўчых эмоцый і творчага парыву.
Т. Гілінская,настаўнік мастацтва Геранёнскай СШ.