Язык:

Пакінуць свой след... Традыцыйна выпускнікі Лелюкінскага дзіцячаго сада-сярэдняй школы пасадзілі садовыя дрэўцы на памяць

Образование

Кожны чалавек у сваім жыцці імкнецца пакінуць след пасля сябе там, дзе ён нарадзіўся і вырас. І гэта вельмі цудоўна: пакінуць пасля сябе такое, каб пра цябе заўсёды ўспаманілі добрымі словамі. 

У Лелюкінскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ўжо стала традыцыя: кожны год выпускнікі ўстановы адукацыі садзяць садовыя дрэўцы на памяць школе аб сабе. Гэта ідэя была прапанавана навучэнцамі і бацькамі ў 2017 годзе. Ідэя ўсіх зацікавіла, і таму выпускнікі з бацькамі набылі яблынькі для пасадкі. Новы будынак школы быў уведзены ў 2012 годзе, тэрыторыя таксама дазваляла рэалізаваць мару выпускнікоў аб закладцы сада.  І цяпер кожны год выпускнікі садзяць новыя дрэўцы на памяць аб сабе. Калі прыходзіш паглядзець сад, успамінаеш і выпускнікоў нашай школы, і тыя хваляванні і эмоцыі, якія праяўлялі дзяўчынкі і хлопчыкі ў час пасадкі дрэўцаў. А побач з імі стаялі іх бацькі, дапамагалі парадай, стараліся зрабіць ўсё правільна, каб у хуткім часе яблынька зацвіла прыгожымі кветкамі і аддзячыла сакавітымі пладамі.

Вось і сёння 16 красавіка 2021 года чатыры выпускніцы нашай установы адукацыі рашылі працягнуць добрую традыцыю і пасадзіць на памяць аб сабе 8 ігруш. Перад пасадкай яны вельмі хваляваліся: разам з класным кіраўніком, Аксёнавай Вольгай Юрьеўнай, прачыталі літаратуру, як правільна падрыхтваць ямку, якую выкарыстаць зямлю для засыпкі, на якой адлегласці пасадзіць адно дрэўца ад другога. Было бачна, што ім хацелася, каб іх дрэўцы адлічаліся ад другіх, таму выбралі ў якасці пасадачнага матэрыялу ігрушу, а не яблыньку.

Пасля пасадкі да канца навучальнаг года вучні паліваюць і даглядаюць свае сажанцы, а перад выпускным балем перадаюць эстафету вучням 10 класа.

Часта ў час летніх канікул або ў выхадны дзень можна заўважыць на тэрыторыі школы нашых выпускнікоў, якія падходзяць да дрэўца, якое яны пасадзілі, прымяраюць, на колькі яно падрасло, і ўспамінаюць аб тым дні, калі яны яго пасадзілі. А выпускнікі 2017 года нават леташнім летам і восенню змаглі паспрабаваць першыя яблыкі са свайго дрэўца.

З кожным годам сад выпускнікоў расце. Ужо пасаджана 48 яблынькаў і 8 ігруш. Дырэктар, педагогі ўстановы адукацыі выказваюць падзяку сваім выпускнікам, іх бацькам, што яны пачалі і працягваюць такую добрую справу. Я таксама ўпэўнена, што ў будучым яны будуць ганарыцца сваёй справай і расказваць аб незабыўным дні сваім дзецям, якіх прывядуць да нас ў школу. Ужо цяпер яны чуюць словы ўдзячнасці не толькі ад нас, але і жыхароў аграгарадка.

Г. І. Алешчык, дырэктар Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.