Незвычайна, не так, як штогод, сёлета прадумана свята на набярэжнай гарадскога возера. У гэтыя часы тут гучыць радыёканцэрт “Табе, любімая Беларусь!”
Не пустуе гульнёвы горад для дзяцей “Усмешкі дзяцінства”. Папулярныя ў дзяўчынак і хлопчыкаў батуты, горкі, іншыя пляцоўкі і куткі радасці і весялосці. Разам з дзецьмі, безумоўна, знаходзяцца бацькі, дзядулі, бабулі.
Ствараецца ўражанне спакойнага, цеплага сямейнага адпачынку на наберажнай прыгожага возера, пасярод якога струменіць фантан, а па беразе раскінуліся гандлёвыя палаткі, дзе можна і страву смачную паспытаць ад рэстаранав “Вясна” Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства (дранікі, каўбаскі, шашлыкі, піца і г.д.); і розныя смачнасці для дзяцей купіць, а таксама сувенірную прадукцыю, біжутэрыю, парфумерыю і іншае.
Дапаўняецца...
В. ГУЛІДАВА. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.