Язык:

«Сёння ў нашай хаце свята!». Супрацоўнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны запраcілі на святочнае мерапрыемства

Главное

«Сёння ў нашай хаце свята!». Так гучна заявілі супрацоўнікі  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны і запрасілі яго адзначыць разам з імі ўсіх жадаючых не толькі з Геранён. І людзі сабраліся. Таму што ведаюць, як цікава і творча рыхтуюць кожнае мерапрыемства ў гэтай клубнай установе. Не здарма некалі яна насіла (між іншым, адзіная ў раёне) назву Палаца культуры.

Песня «Прывітальная» ансамбля народнай музыкі «Вечарынка»  прысвячалася ўсім і кожнаму, а затым слова ўзяў гаспадар рэгіёну, старшыня Геранёнскага сельскага выканаўчага камітэту Віктар Эдвардавіч Вершаловіч, які не толькі заўжды разам з культработнікамі ў іх творчых праектах і задумках, але часам і сам задзейнічаны ў тым дзействе, што вяршыцца на канцэртных пляцоўках і зале.

Мне здаецца, кожны адчувае, як любяць геранёнцы свой населены пункт, як шануюць свае гісторыю і сучаснасць. Аб гісторыі края цікава і захапляльна павяла гутарку мясцовы патрыёт-краязнаўца, былая настаўніца і актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця аграгарадка Алена Іванаўна Смалянічэнка.

Вядучыя падзякавалі яе за вялікую працу па краязнаўству, за адданасць малой Радзіме.

Свята ўшаноўвала  людзей усіх прафесій, якія працуюць  дзеля росквіту і далейшага жыцця аграгарадка: настаўнікі, медыцынскія работнікі,  работнікі аграпрамысловага комплексу, прадаўцы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія заўжды выступаюць тут фундатарамі ўсіх добрых спраў і пачынанняў.

Усіх жыхароў аграгарадка віншавалі са святам дырэктар  Геранёнскай  школы Людміла Іванаўна  Станкуть, загадчыца мясцовым дзіцячым садком Марына Мар’янаўна Алабіна, загадчыца Геранёнскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі Любоў Рыгораўна  Сазонава.

Віктарына пра сучасную геаграфію аграгарадка, якую ладзіла Алена Іванаўна Смалянічэнка, нікога не пакінула абыякавым.

А фальклорны блок, які правялі Уладзіслава Ленгінаўна Грынюк разам з ансамблем народнай музыкі “Вечарынка” узняў настрой кожнаму.

Майстар - класы танцаў “Кракавяк”, “Карапет” таксама правяла У. Грынюк. І кожны радаваўся магчымасці патанцаваць танец сваіх бабуль.

Прайшоў конкурс на лепшы букет жывых кветак.

А затым гасцей свята цешылі сваімі выступленнямі лепшыя салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Праграма “Танцавальны марафон” адбіла не адны абцасы аматараў  патанцаваць.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.