Язык:

З павагай да каранёў нацыі. Другое месца ў рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" заняла бібліятэка-філіял аг.Суботнікі

Главное

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 1992 года праводзіць рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". І менавіта з тае пары ўдзельнічаюць у ім бібліятэкары нашага раёна. І не проста ўдзельнічаюць, а амаль штогод займаюць прызавыя месцы, тым самым даказваючы сваю прафесіянальную годнасць, неабыякавасць да справы, якой займаюцца, і жаданне сказаць штосьці сваё, важкае па дадзенай тэме. А яна ж такая неабсяжная - культура нацыі.
І ёсць што сказаць нашым бібліятэкам і іх супрацоўнікам. Доказам таму - 17 перамог (1,2,3 месцы) за час, на працягу якога доўжыцца конкурс.

У асноўным перамагала цэнтральная раённая бібліятэка, тройчы - Іўеўская дзіцячая бібліятэка.
Сёлета ў прэстыжным і галоўным конкурсе бібліятэкараў Беларусі брала ўдзел бібліятэка - філіял аграгарадка Суботнікі. Як вынік - другое месца!
Асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны з'яўляецца краязнаўства, у развіцці і вывучэнні якога важная роля належыць бібліятэцы. Чаму менавіта бібліятэка аграгарадка Субботнікі?

Намеснік дырэктара Іўеўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Вальдземіраўна Віктарава сказала:

- Пазнаёміць чытачоў з гісторыяй роднага краю, выхаваць пачуццё гонару за слаўнае мінулае сваіх землякоў, навучыць з павагай ставіцца да сваіх каранёў, культуры, традыцый і звычаяў - галоўны накірунак дзейнасці гэтай бібліятэкі. Абвяшчэнне ў Беларусі Года малой радзімы надало новы імпульс рабоце ў гэтым накірунку. Да таго ж, суботніцкі рэгіён мае сваю славутую, адметную гісторыю, якая ўвасобілася ў гісторыка-культурных помніках, дакументах, успамінах мясцовых жыхароў.

Адной з самых адметных мясцін Суботніцкага сельсавета з'яўляецца аграгарадок Жамыслаўль - непаўторны і цікавы населены пункт з багатай гістарычнай спадчынай.

Бібліятэкар Святлана Мікалаеўна Іванова разам з мясцовымі краязнаўцамі і чытачамі, неабыякавымі да гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, праводзяць карпатлівую пошукава-даследчую работу па зборы, захаванні, сістэматызацыі, афармленні і папулярызацыі матэрыялаў краязнаўчага характару. Гэтая ўнікальная інфармацыя актыўна выкарыстоўваецца пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, такіх як: завочная экскурсія "Падарожжа па роднаму краю", краязнаўчая гасцёўня "Гісторыя малой радзімы: ад вытокаў да сучаснасці", краязнаўчае падарожжа "Сцежкамі роднага краю", гульня - віктарына "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся" і іншых; для арганізацыі розных відаў выстаў. А калі вы прыедзеце на майскае штогадовае брэндавае свята мясцовых культработнікаў - святочны фэст "Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх" у Жамыслаўль, вы абавязкова пабачыце там Святлану Мікалаеўну з надзвычай багатай кніжна-ілюстрацыйнай выставай "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся…". І сапраўды, сышліся. І таму прыкладам - вельмі багаты матэрыял, сабраны бібліятэкай па краязнаўчай тэматыцы.

Назапашаны матэрыял аб гісторыі рэгіёну, які складаецца з архіўных дакументаў, фотаздымкаў, публікацый, калекцыі прадметаў побыту і іншых матэрыялаў, стаў падставай для стварэння ў бібліятэцы краязнаўчага кутка "Наша спадчына". Падчас краязнаўчых мерапрыемстваў і экскурсій па бібліятэцы Святлана Іванова знаёміць удзельнікаў з экспанатамі, кожны з якіх - сама гісторыя.

Карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў створаныя на працягу многіх гадоў "Летапіс вёскі Суботнікі", "Летапіс вёскі Жамыслаўль", краязнаўчыя дайджэсты: "Гісторыя Суботнікаў", "Імі ганарыцца аграгарадок", "Жамыслаўль: ад мінулага да сучаснага", "Славутыя імёны маёй малой радзімы" і іншыя выданні. Маюцца рэкамендацыйныя спісы літаратуры пра край, створаны закладкі, памяткі, інфармацыйныя буклеты і брашуры ("Зямля жамыслаўльская", "Вандроўка па родных мясцінах", "Паэты і пісьменнікі суботніцкай зямлі", "Людзі мястэчка Суботнікі", "Маўклівыя сведкі гісторыі: касцёл Святога Уладзіслава", "Гістарычныя маёнткі", "Экскурсія па палаца-паркавым комплексе", "Жамыслаўская ГЭС: старонкі гісторыі" і інш.), краязнаўчыя календары знамянальных і памятных дат.
Творчы бібліятэкар мэтанакіравана вядзе краязнаўчы пошук, праводзіць мультымедыйныя прэзентацыі, віртуальныя кніжныя выставы і падарожжы. Пры афармленні выстаў і мерапрыемстваў да Года малой радзімы Святлана Мікалаеўна стварала QR-коды на Internet-крыніцы і выкарыстоўвала іх у рабоце.

У 2020 годзе праведзена маштабная праца - краязнаўчы даведнік па Жамыслаўлі. Доступ да рэсурсу забяспечаны на сайце Іўеўскай раённай бібліятэкі.

У рэгіёне знаходзіцца палацава-паркавы комплекс графскай сям'і Умястоўскіх, які ўваходзіць у шматлікія турыстычныя маршруты. Безумоўна, у адраджэнні гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці адыграюць сваю ролю і архіўныя матэрыялы (дакументы, фотаздымкі і інш.) электроннага краязнаўчага даведніка.

Асновай для яго стварэння стаў "Летапіс вёскі Жамыслаўль", буклеты і брашуры па Жамыслаўлі і тэматычныя папкі з інфармацыяй, назапашанай за многія гады пошукава-даследчай працы. Бібліятэкар вывучыла архіў раённай грамадска-палітычнай газеты "Іўеўскі край", інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт, прысвечаныя гэтай тэме, звярнулася за дапамогай да Казіміра Нехвядовіча - былога жыхара Суботнікаў, які зараз пражывае ў Польшчы і з'яўляецца аўтарам кнігі пра Жамыслаўль.

Для забеспячэння інтэрактыўнасці электроннага рэсурсу (сувязі з карыстальнікамі, абмену інфармацыяй) створаны старонкі "Зваротная сувязь" і "Кантакты".

У краязнаўчы даведнік таксама ўключаны раздзел, прысвечаны сацыяльна-эканамічнай інфраструктуры аграгарадка. Ёсць звесткі аб людзях, якія праслаўлялі і праслаўляюць гэты куток раёна добрасумленнай працай.

Карацей кажучы, рэспубліканскі конкурс адзначыў надзвычай вялікую і каштоўную работу, якую правяла Святлана Мікалаеўна Іванова з дапамогай супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі пры стварэнні электроннага рэсурсу.

Як сказала намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Віктарава, інфармацыйны рэсурс створаны з мэтай захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, павышэння турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, забеспячэння даступнасці інфармацыі для аддаленых карыстальнікаў, пашырэння аўдыторыі чытачоў бібліятэкі. Перамога адзначана і матэрыяльна.

Вера ГУЛІДАВА. Фота Станіслава Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.