Язык:

Свет цудоўны ўжо таму, што ў ім ёсць мама. У райвыканкаме ў гонар Дня маці прайшоў урачысты прыём

Главное

Дзень маці - асаблівае свята для кожнага чалавека. Мама - гэта наша сіла, невычэрпная крыніца дабра, маральнасці і высакароднасці! Дзяржаўная палітыка нашай краіны ў дачыненні да маці адназначная. У рэспубліцы робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне - выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. Вялікае значэнне гэтага свята ў справе ўмацавання сямейных асноў наогул і ў прыватнасці ўстанаўлення больш цеснай сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і маці несумненна. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей - гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы.

У нашым раёне пражываюць 412 шматдзетных сем'яў, 28 сем'яў, у якіх 5 і больш дзяцей, 68 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, 2 прыёмныя сем'і, у іх выхоўваюцца 6 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 1 дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім выхоўваецца 6 дзяцей-сірот.

Па добрай традыцыі 14 кастрычніка праходзіць ўшанаванне жанчын-маці ў старшыні раённага выканаўчага камітэта. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства сталі дзесяць жанчын, якія з годнасцю нясуць высокае званне Маці.

- Быць маці - гэта не толькі шчасце, але і вялікая адказнасць і нястомная праца, - сказаў старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец.- Дзяржава і ў далейшым будзе рабіць усё для таго, каб вы былі шчаслівыя і ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, а вашы дзеці раслі здаровымі і паспяховымі.

Шчыра, цёпла і  кранальна да слёз з вуснаў кіраўніка раённай улады гучала паэма “Мать” С. Астравога.

І. М. Генец  павіншаваў мам са святам і пажадаў ім шчасця, выгоды і дастатку ў сем'ях, падзякі ад дзяцей за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.

Давайце пазнаёмімся бліжэй з мамамі, якія ведаюць сакрэты сямейнага выхавання і прафесійнай кампетэнтнасці.

Марына Вайцехаўна Аляхновіч - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Юрацішкаўскі я/с-СШ. Пад яе кіраўніцтвам ва ўстанове адукацыі пабудавана сістэма ідэалагічнай і выхаваўчай работы, накіраваная на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага стаўлення да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў.

Яна - шчаслівая мама траіх дзяцей. Старэйшая дачка Яна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Сярэдняя Ксенія - актыўная ўдзельніца школьнага вакальнай групы "Сузор'е", дзіцячага гуртка эстрадных спеваў "Талісман". Малодшы сын Мацвей - падрастаючая творчая асоба, удзельнік рэспубліканскага творчага конкурсу дзіцячых мастацкіх работ "Права на дзяцінства".

Марыя Альфрэдаўна Брыкет - вядучы эканаміст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Іўеўскім раёне нарадзіла і выхавала траіх сыноў, кожны з якіх знайшоў сваё годнае месца ў жыцці. Карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. З'яўляецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадстаўніцтва. Мае ўзнагароды за высокі прафесіяналізм і плённую грамадскую дзейнасць

Лілія Вацлаваўна Пятроўская - галоўны бухгалтар УЗ "Іўеўская цэнтральная раённая бальніца". Лілія Вацлаваўна нарадзіла і выхавала дваіх цудоўных дзяцей, мае ўнучку. Старэйшая дачка Алена працуе ўрачом агульнай практыкі ў Ваўкавыскай ЦРБ. Сын Ілля - студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці "лячэбна-прафілактычная справа". У доме Пятроўскіх заўсёды ўтульна і цёпла, у сям'і   добразычлівыя ўзаемаадносіны.

Алена Іванаўна Ахрамовіч - лабарант ветэрынарнай лабараторыі Іўеўскай раённай ветэрынарнай станцыі, мама пецярых дзяцей.

Дачка Ганна - урач агульнай практыкі Іўеўскай ЦРБ, сын Вадзім выбраў адказную прафесію пажарнага, дачка Анастасія працуе ў Іўеўскай райветстанцыі. Усе яны ўжо дарослыя і маюць свае сем'і. А малодшыя сыны побач з мамай, радуюць яе цяплом і клопатам. За нараджэнне і годнае выхаванне дзяцей Алена Іванаўна ўзнагароджана ордэнам Маці.

Тэрэса Янаўна Булка - галоўны спецыяліст аддзела прагназіравання, фінансавання і справаздачнасці ў аграпрамысловым комплексе ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, выдатная жанчына і калега, умелы кулінар, прымае актыўны ўдзел у раённых культурна-масавых мерапрыемствах. Сын Яраслаў - выдатнік вучобы гімназіі №1 г. Іўе, Малодшы сын Павел - вучань 3 класа Іўеўскага я/с-НШ, таксама выдатнік вучобы, актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе.

Таццяна Вячаславаўна Веленцэвіч працуе аператарам машыннага даення КСУП "Баўма". Кіраўніцтва цэніць яе за адказнае стаўленне да працы, за добрасумленнасць і стараннасць, за тое, што заўсёды гатова прыйсці на дапамогу іншым. Таццяна Вячаславаўна выхавала дачку Вікторыю, якая, скончыўшы Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Менеджэр па турызме", працавала па спецыяльнасці ў Гродне, а нядаўна і сама стала шчаслівай мамай.

Тарэса Канстанцінаўна Кікічава - прыёмшчык СУП "Лаздуны-Агра". Яна - шчаслівая мама траіх дзяцей: сын Артур працуе ўрачом-анестэзіёлагам ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дачка Кацярына працуе бухгалтарам у прыватнай фірме ў Іўе. У вольны час заўсёды спяшаецца да сваёй любімай мамы.

Ганна Міхайлаўна Макоўская - загадчык зернесклада КСУП "Суботнікі", шматдзетная мама, выхоўвае траіх непаўналетніх дзяцей, надае ім шмат увагі, водзіць на спартыўныя секцыі, любяць праводзіць вольны час  усёй сям'ёй.

Валянціна Міхайлаўна Пяшко - прыбіральнік памяшканняў Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, нарадзіла і выгадавала траіх дзяцей. Яна стварыла ўсе ўмовы для іх развіцця. Старэйшы сын Яўген скончыў БДУ, працуе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж".

Дачка Алеся скончыла гімназію №1 г. Іўе з залатым медалём, паспяхова атрымала прафесію ў МДЭУ ім. Сахарава, прымяняе атрыманыя веды на практыцы. Малодшы сын Максім - праграміст.

Святлана Уладзіміраўна Мядэйка - інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН.Гэтая жанчына - не толькі прыклад прафесійнага поспеху, але і прыклад любові, працавітасці і сямейнага шчасця. Яна нарадзіла і выхавала сына Вадзіма, які пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, працуе інжынерам ЗАТ "Энергапрам". Для яго яна - лепшы сябар і надзейны таварыш.

Віншавалі мам з цудоўным святам ад імя раённай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" старшыня К. М. Трафімчык,  настаяцель храма святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага пратаіерэй  Вячаслаў Пашкевіч, вікарый касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Дзяніс.

А імя маці дзякавала за ўвагу дзяржавы ў асобе кіраўніцтва раёна за падтрымку ў выхаванні дзяцей шмадзетная маці М. Аляхновіч.

Шчырыя ўсмешкі асвятлялі твары жанчын, калі гучалі музычныя нумары ў выкананні і самых юных удзельнікаў канцэртнай праграмы, і прафесійных выканаўцаў з Іўеўскай ДШМ.

Яскравым акордам мерапрыемства стала ўручэнне кветак і падарункаў ад імя раённага выканаўчага камітэта.

…Колькі б табе ні было гадоў - 5 або 50 - табе заўсёды патрэбна мама, яе клопат, яе дабрыня, яе ўдзел, яе ласкавы погляд. І чым больш твая любоў да маці, тым радасней і святлей яе жыццё! Свет цудоўны ўжо таму, што ў ім ёсць мама. Беражыце маці!

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.