Язык:

Дзякуй за духоўныя лекі!

Главное

Чытала сама неаднаразова, чула ад святароў, што на зямлі суседняй Літвы ёсць святое месца - Крыжовая гара, або гара Малітваў, якую кожны год наведваюць тысячы людзей з розных куткоў свету. Цікавая гісторыя Крыжовай гары. Але зараз не пра гэта…

Адна справа чытаць, чуць, і зусім іншая - убачыць на свае вочы.

14 лістатапада мне пашчасціла быць удзельніцай пілігрымкі да святых месцаў у Літве. Убачанае хвалююча пранікае ў сэрца, трывала западае ў памяці. Сотні тысяч крыжоў! Малых, маленькіх, вялікіх, драўляных, жалезных, з надпісамі і без іх.

Хтосьці пакінуў ружанец, абразок ці іншы знак. І ўсё гэта - сімвалы малітвы людзей да Пана Бога. І ўжо міжволі становішся сведкай людскіх трывог, болю, радасці, просьбаў, падзяк. Усёй істотай пачынаеш адчуваць вялікую сілу Божай любові, і шэптам прамаўляеш свае просьбы з назеяй атрымаць Божае благаславенне і апеку Маці Божай для сябе, для сваіх родных і блізкіх. Такое не забываецца, не праходзіць бясследна. Дзякуй, Божа, за дар веры, за лекі для душы!

Кожны з нас ішоў на гару Крыжоў са сваімі думкамі, просьбамі і пакінуў там свой знак-сімвал. Яно так, бо ўсе мы розныя. Але адчувалася моцная еднасць, калі мы сталі па кругу, злучылі рукі і шматразова разам у голас прамаўлялі малітву да Творцы з надзеяй быць адоранымі Яго ласкай і апекай Маці Божай. Дзякуй, Божа, за дар малітвы!

Цяпер на Крыжовай гары будзе стаяць крыж ад імя ўсёй нашай парафіі з надпісам на таблічцы "Дзякуй, Пан Езус, за дар збаўлення і просім Твайго благаславення. Парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.".

Няхай ён будзе сімвалам падзякі нашай парафіяльнай супольнасці за дар вялікай Божай любові, сімвалам супольнай малітвы за спакой на зямлі, за Божае благаславенне і апеку Маці Божай за родных і блізкіх.

Незабыўныя ўражанні застануцца ў памяці ад наведвання капліцы Маці Божай Вострабрамскай. Тут мы сустрэліся з пілігрымамі з Мінска і польскага горада Кракава, і ўсе разам прымалі ўдзел у святой імшы, якую вялі літоўскі святар і наш ксёндз Ян Гавецкі. Капліца невялікая, але месца знаходзіў кожны, хто прыходзіў. Здавалася, зайдзі сюды і сотні людзей адначасова  - святыня пашырыцца і прыме кожнага. Немагчыма было адвесці вочы ад вобраза Божай Маці міласэрнасці. Ад яго вее незвычайным спакоем, цеплынёй і пяшчотай. І зноў з вялікім даверам у малітве пачынаеш прамаўляць свае просьбы, падзякі, дзелішся болем.

Дзякуй, Божая Маці, што выслухала мае і нашы просьбы! Аддаём сябе пад Твою апеку!

Наведалі капліцу Святога Казімежа. З цікавасцю разглядалі рэліквіі гэтай святыні. Разам з іншымі пілігрымамі і вернікамі прынялі ўдзел у святой імшы. Прыемнай нечаканасцю было для нас, калі на святую імшу выйшлі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з вялікай групай біскупаў і ксяндзоў з Літвы, Латвіі і Польшчы. І хоць Святое Пісанне гучала на літоўскай мове, хваляванне не пакідала ні на хвіліну. Кожны з нас меў магчымасць адчуць зычлівы поціск рукі святара, прыняць Святую Камунію з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Згадзіцеся, такое бывае, можа, раз у жыцці.

Дзякуй вам, паважаныя духоўныя настаўнікі, за Божае слова, за сумесную малітву, за зычлівасць і павагу да вернікаў!

На кароткі час затрымаліся ў касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Але позірк на доўгі час захавае ў памяці веліч, непаўторнасць і багацце яго ўнутранага ўбранства. Каля касцёла сустрэлі маладую пару ў вясельным убранні. Мільганула думка: клятва вернасці, дадзеная імі падчас сакраманту сужэнства, ніколі не будзе парушана.

На працягу ўсёй пілігрымкі мы маліліся, і кожны з нас адчуваў Божую прысутнасць. Ехалі без перашкод, зычліва і з даверам аднесліся да нас работнікі мытні, змаглі задаволіць свае звычайныя жыццёвыя патрэбы, убачыць штосьці іншае, параўнаць, каб яшчэ раз адзначыць для сябе: я люблю Беларусь і сваю малую радзіму, дзе нарадзілася і дзе жыву, і чужых выгод мне не трэба. Так усё склалася вельмі добра. Дзякуй, Божа, за ласку і апеку!

Крыху мяшаў дождж, які добра паліваў нас зверху. Але, можа, гэта таксама нейкі знак, што не ўсё ў жыцці так проста, што трывалы духоўны падмурак дапаможа справіцца з фізічным станам, дапаможа пераадолець жыццёвыя выпрабаванні. Зразумела, у кожнага ён свой - гэты падмурак. Але калі ён збудаваны на аснове Божых запаветаў, калі твоё сэрца працінае не только свой, але і чужы боль, калі ты не можаш раўнадушна прайсці міма пачутага жаласнага "мяў" бяздомнага кацяняці, значыць ты духоўна здаровы.

Дзякуй, Божа, за дар мудрасці!

Застаецца толькі сказаць, што ініцыятарам і арганізатарам гэтай пілігрымкі з'яўляецца ксёндз парафіяльнага касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла Ян Гавецкі. Ад імя ўсіх пілігрымаў адрасую Вам, паважаны ксёндз Ян, словы ўдзячнасці і шчырай падзякі за магчымасць духоўна ўзбагаціцца. Заварожвае ваша глыбокая вера ў Бога, самаадданасць у душпастырскай працы, прыемна ўспрымаецца ваш гумар і павага да кожнага. Ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, штодзённай радасці ў святарскім служэнні, спакою ў думках, апекі Маці Божай кожную хвіліну. Дзякуй, што лечыце нашы душы!

 М. Коркінец ад імя ўдзельнікаў пілігрымкі.  

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.