Язык:

Ізумруднае вяселле: доўгачаканае свята для ўсяго роду

Главное

55- гадовы юбілей сумеснага жыцця называюць ізумрудным у гонар рэдкага і прыгожага каменя, бо ізумрудная гадавіна вяселля - гэта таксама рэдкасць. Нямногія пары здольны захаваць свае пачуцці так надоўга. Акрамя таго, ізумруд - гэта камень адданасці, якая доўгія гады суправаджае каханне. Ва ўсе часы гэты камень лічыўся таксама сімвалам радасці, удачы, урадлівасці і вечнага шчасця. Да таго ж, шмат каму вядома энергетыка ізумруду, часта выкарыстоўваемая ў лячэбных мэтах.

 

16 лістапада ізумруднае вяселле справілі жыхары в. Куправічы Лаздунскага сельсавета, ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці Віктар Міхайлавіч і Рэгіна Васільеўна Рыбачонкі. Павіншаваць юбіляраў с пяцьдзесят пятай гадавінай сумеснага жыцця прыехаў старшыня Лаздунскага сельсавета Віктар Іванавіч Смільгінь.

-Такія людзі - сапраўдны наш гонар, - адзначыў кіраўнік мясцовай вертыкалі. -  Яны - прыклад працавітасці, гаспадарлівасці, шанавання сямейных традыцый.

В. Смільгінь, шчыра віншуючы юбіляраў, жадаў ім самага галоўнага багацця - моцнага здароўя і даўгалецця.

У гэты дзень сямейная пара Рыбачонкаў успомніла, як зараджалася іх сям'я, якія цяжкасці прыйшлося перанесці ў першыя гады сумеснага жыцця і што цяпер з'яўляецца сапраўдным багаццем і гонарам ізумрудных юбіляраў.

Адмысловыя гаспадары  і старанныя працаўнікі

Панядзелак 16 лістапада 1960 года, калі Рэгіна Васільеўна і Віктар Міхайлавіч пайшлі зарэгістраваць свой шлюб у Лаздунскі сельсавет, выдаўся дажджлівым і змрочным. Аднак гэта ніякім чынам не пашкодзіла таму, каб намер стаць мужам і жонкай ажыццявіўся. Рэгіна Васільеўна ўспамінае, што ніякай урачыстасці ў гонар вяселля не спраўлялі. Вельмі бедна жылі, было не да таго. Бацька нявесты не вярнуўся з фронту, маці хварэла. Таму пасля заканчэння пяці класаў школы, будучы яшчэ 14-гадовым падлеткам, яна пайшла працаваць у мясцовы калгас. Шчыравала нараўне з дарослымі ў паляводчым звяне. Вядома, у тыя часы ўсё рабілі ўручную. Яе працавітасць, адказнасць, стараннасць не засталіся незаўважанымі. Пазней Рэгіна Васільеўна шаснаццаць гадоў ўзначальвала паляводчае звяно. Мае шмат ўзнагарод, самая важная з якіх - званне "заслужаны калгаснік Беларусі". Жанчына ўспамінае, што нялёгка прыходзілася ёй і працаваць ад цямна да цямна, і дзяцей гадаваць, якіх у сям'і было трое, і па хатняй гаспадарцы спраўляцца. Аднак юбілярка не скардзіцца.

-Адкуль браліся тыя сілы тады, - гаворыць субяседніца. - Бывала, што і на сон часу зусім мала заставалася, аднак стомленасці не адчувалася. Была маладосць, было жаданне паставіць дзяцей на ногі, даць ім самае лепшае.

У вёсцы Рэгіну Васільеўну ведаюць як дбайную гаспадыню і аматарку вырошчвання кветак. У сезон яе кветнік якімі толькі колерамі вясёлкі ні пераліваецца! Дванаццаць кустоў ружаў, мноства самых розных сартоў гладыёлусаў, клематысы, вяргіні, хрызантэмы. Гэта толькі невялікі пералік назваў кветак, якія вырошчвае жанчына. Часта бываюць такія выпадкі, што ля дома Рыбачонкаў спыняюцца праязджаючыя аўтамабілі, і пасажыры просяць, каб гаспадыня прадала букет прыгожых кветак.  Гэтыя просьбы не застаюцца без увагі. Рэгіна Васільеўна з задавальненнем дорыць кветкі спадарожнікам і радуецца, што не толькі яна атрымлівае асалоду ад кветкавай прыгажосці.

І адкуль толькі ў кветніку жанчыны з'яўляюцца новыя  "жыхары", ніхто не ведае. А яна штосьці ўбачыць па тэлевізары ці пачуе ад каго-небудзь, як тут жа просіць ў дачок або нявесткі, каб тыя набылі для яе новы экзэмпляр. І калі  ён трапляе ў рукі заўзятага кветкавода, радуецца яму , як дзіця.

Яшчэ адно захапленне жанчыны - "ціхае паляванне". Па грыбы далёка хадзіць не трэба, лес побач. Аднак, як у кожнага грыбніка, у Рэгіны Васільеўны ёсць свае запаветныя месцы.

У працавітасці і стараннасці ніколькі не адстае ад жонкі муж. Віктара Міхайлавіча ведаюць у вёсцы як  самага адмысловага гаспадара. Трэба толькі паглядзець, як у яго складзены дровы - і ўсё стане зразумелым. Пілуе, аказваецца, ён іх пад спецыяльную мерку. У свой час Віктар Міхайлавіч быў незаменным чалавекам ў Куправічах. Да яго вяскоўцы звярталіся за дапамогай ў раздзелцы тушы свінні і па многіх іншых прычынах. Ён ніколі не адказваўся. І зробленую ім справу было бачна, як кажуць, па почырку, якому ўласцівы акуратнасць і дэталёвасць.

Цяпер, вядома, спраўляцца з хатнімі справамі ў поўнай меры не дазваляе здароўе. Добра, што на дапамогу прыходзяць дзеці і ўнукі.

Большую частку працоўнага стажу Віктар Міхайлавіч аддаў працы ў мясцовым калгасе на розных работах. А апошнім месцам працы была Іўеўская МПМК, дзе юбіляр адпрацаваў больш дзесяці гадоў.

Нічога важней сям'і на свеце няма

У чым сакрэт сямейнага даўгалецця? Такое пытанне ўзнікае заўсёды, калі сустракаешся з  семейнымі парамі з вялікім стажам. Муж і жонка Рыбачонкі гавораць, што ніколі не трэба трымаць злосці і крыўды адзін на аднаго. У кожнай сям'і не бывае ўсё гладка. Здараюцца і непаразуменні, і сваркі. Аднак, на думку ізумрудных юбіляраў, трэба дараваць адзін аднаму, уступаць, інакш нічога не атрымаецца.

У Рэгіны Васільеўны і Віктара Міхайлавіча характары розныя. Жонка энергічная, бойкая, хуткая. Муж, наадварот, спакойны, разважлівы, негаваркі. Здавалася б, канфліктныя сітуацыі не заставяць сябе чакаць. Аднак Рыбачонкі навучыліся іх пазбягаць, таму што праз гады пранеслі павагу і каханне. За ўсё сваё жыццё яны сталі самымі роднымі і блізкімі.

Іх сапраўдны гонар і багацце - дзеці і ўнукі, якія цяпер сваёй увагай і клопатам пра бацькоў дзякуюць ім за ўсё, што некалі маці і бацька зрабілі для іх. У Рыбачонкаў  вялікая сям'я: трое дзяцей, дзевяць унукаў і пяцёра праўнукаў. Сёння яны ўсе збяруцца ў бацькоўскай хаце, каб у каторы раз аддзячыць сваіх продкаў за шчаслівыя гады дзяцінства і юнацтва. І падарунак падрыхтавалі бацькам шыкоўны - вялікі плазменны тэлевізар.

Старэйшая дачка Алена жыве ў Мінску, працуе на швейнай фабрыцы "Мілавіца". Ганна са сваёй сям'ёй абаснавалася ў Юрацішках. Сын Уладзімір жыве ў Лаздунах. Яго жонка Алена столькі добрых слоў пра сваіх свякроў і свёкра сказала, што на цэлую газетную старонку хопіць.  Толькі адзін факт красамоўны прывядзём: калі ўнук Жэня навучаўся ў каледжы, бабуля і дзядуля чатыры гады запар кожны месяц "стыпендыю" унуку плацілі, ведаючы, як няпроста яго бацькам фінансава.

Цяпер унукі па першаму клічу бабулі і дзядулі імчацца, каб ім дапамагчы. Таму што памятаюць пра клопат і вялікую любоў сваіх продкаў. Летам дом Рыбачонкаў у Куправічах поўніўся дзіцячым смехам і свавольствам. Восем хлопчыкаў і адна дзяўчынка праводзілі тут кожныя свае школьныя канікулы. Уявіце, колькі бліноў прыходзілася пячы бабулі!

-Цяпер нам засталося толькі жыць і радавацца, - гаворыць Рэгіна Васільеўна. - Пенсію добрую атрымоўваем. І на жыццё хапае, і ўнукаў узнагародзіць ёсць чым.

… За святочным сталом з нагоды ізумруднага вяселля вялікай і дружнай сям'і0 Рыбачонкаў ёсць што ўспомніць: усе цудоўныя дні, якія дарылі радасць - радасць ад таго, што разам пройдзены вялікі шлях. А нам хочацца пажадаць гэтым шчырым і прыемным людзям: жывіце доўга і шчасліва, і дай вам Бог сабрацца ўсім разам на каронным вяселлі праз 15 гадоў.

І. БУТУРЛЯ.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА

 і з сямейнага архіва сям'і Рыбачонак.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.