Язык:

Урокі Дабра і Міласэрнасці (водгук душы)

Главное

Яшчэ не ўсе зоркі патухлі на небе і месяц скупавата пралівае святло на ваколіцы горада, а вуліцы ўжо перагукваюцца дзіцячымі галасамі, прыціхлай гаворкай дарослых, дробным тупатам каблучкоў. Цякуць людскія ручайкі па аднаму, па двое, групкамі… Хто спешным крокам, а хто і падбегам. Так, прыспешвае ранішняя прахалода, часамі дождык ці снег, абавязак у час паспець на вучобу, на працу. Але справа не толькі ў гэтым, дакладней, зусім не ў гэтым. Спяшаюцца людскія ручайкі, каб не спазніцца на ўрокі Дабра і Міласэрнасці, і сальюцца яны ў адно цэлае ў касцёле, дзе адбудзецца чарговая сустрэча з Богам, дзе ўсе разам злучацца ў малітве Веры, Надзеі, Дабрыні і Любові.

Кожны аўторак, чацвер і суботу на працягу ўсяго Адвэнту ў нашым касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла адбываюцца раратнія Святыя Імшы. Яны кароткія па сваім часе, але вельмі прыгожыя, хвалюючыя і запамінальныя. Падчас Імшы ў касцёле пануе ўрачыстая атмасфера. Свечкі, запаленыя ў гонар Божай Маці, якія таксама сімвалізуюць і прыход Святла-Збаўцы, дапамагаюць адчуць сэоцам гэтую ўрачыстасць. І ўжо з асаблівай сілай, шчырасцю і любоўю гучыць супольная малітва да Бога, і кожнае слова святара ўспрымаецца з вялікім даверам і ўвагай.

Упрыгожваюць Імшу дзеці. Іх многа, але няма між імі мітусні, яны па-даросламу засяроджаны, усе ўважлівыя, сур'ёзныя, агранізаваныя, паглыбленыя ў малітву. Магчыма, не ўсё яшчэ разумеюць чатырох-пяцігадовая Жэнька, Анечка, Максімка… Ім бы яшчэ сны салодкія бачыць. А яны ўжо тут, у касцёле, разам з усімі слухаюць Божае слова і ўжо далучыліся да тых, хто хоча лепш падрыхтавацца да святкавання Божага Нараджэння. Няма сумнення, што дзіцячая памяць назаўсёды захавае гэтыя незвычайныя хвілінкі раратніх Імшаў, а свечкі-сімвалы, што трымаюць дзеці ў сваіх руках, абавязкова запаляць у іхніх сэрцах агеньчыкі Веры, Любові, Міласэрнасці.

Адвэнт - перыяд чакання Нараджэння Збаўцы. Хочацца як мага лепш падрыхтаваць сябе да прыходу Пана, запрасіць Яго ў сваё жыццё, каб мець сілу годна спраўляцца з праявамі чалавечай слабасці, часцей заглядваць у сваю душу, нешта ў ёй рамантаваць, выпраўляць у лепшы бок. Урокі раратніх святых Імшаў і ёсць для нас адзін з мноства асаблівых спосабаў духоўна аднавіцца і ўзбагаціцца. Шкада толькі, што жыццевыя дробязі не заўсёды дахваляюць выкарыстаць кожныя тры дні. Але ўжо пасля аднаго-двух разоў адчуваеш сябе далучаным да тых, хто годна хоча сустрэць прыход Збаўцы.

Паважаныя святары, ксёндз Ян і ксёндз Віталій, паважаная сястра Ірэна. Дзякуй за супольную малітву! Дзякуй, што дапамагаеце выхоўваць нашых дзяцей, унукаў у веры і любові да Бога. Вучыце быць адказннымі за свае ўчынкі! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя. Божых ласкаў і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця, каб на ніве Пана, на якой вы працуеце, ніколі не сустракаліся камяні, каб збіралі вы на ёй толькі каласы ўдзячнасці, шчырай людской падзякі і павагі. Падчас свята Божага Нараджэння жадаем, каб кожны дзень вашага жыцця быў светлым, як само свята Святла!

На гэтым можна было б і развітацца з вамі, паважаныя чытачы, але ў памяці ўсплываюць і ўпарта просяцца быць узгаданымі тут радкі верша А. Грачанікава. Дазвольце падзяліцца.

Не трэбы жыць як набяжыць,

Так жыць на свеце трэба,

Каб да апошніх дзён любіць

Людзей, зямлю і неба.

Не падаць у сляпы адчай,

Як затрашчаць падпоркі,

Знаць, што жыццёвы каравай

Бывае часам горкі.

Якім ні будзеш малайцом, -

Старайся не забыцца,

Што лепей плакаць з малайцом,

Чым з дурнем весяліцца.

Хто многа вынес на вяку,

Загартаваўшы волю,

Табе на раны ў час пакут

Ён не падсыпляе солі.

Пад знакам шчасця і бяды

Так жыць на свеце трэба,

Нічым каб не зняславіў ты

Людзей, зямлю і неба.

 З найлепшымі пажаданнямі, М. Коркінец.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.