Язык:

Калядныя яселькі для Нованароджанага Хрыста

Главное

У іўеўскай парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў г. Іўе ў мінулую нядзелю прайшоў традыцыйны конкурс калядных яселек. Трынаццаць год запар напярэдадні вялікага свята Божага Нараджэння касцёл упрыгожваюць шматлікія кампазіцыі, прысвечаныя хвалюючаму моманту прыхода ў наш мір Пана Езуса - Збаўцы.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 дзяцей, якія прадставілі 49 творчых асабістых і калектыўных работ. Трэба адразу зазначыць, што кожны з удзельнікаў атрымаў добрыя падарункі з рук ксяндза Яна Гавецкага, які і з'яўляецца арганізатарам гэтага і іншых шматлікіх конкурсаў для дзяцей і моладзі Іўеўскай парафіі.

Колькі творчай фантазіі, любові і пяшчоты ўкладзена дзеткамі ў работы над першым прыстанішчам маленькага Пана на Зямлі! Разнастайныя матэрыялы выкарыстаны з мастацкім густам. Многія яселькі падсвечаны агеньчыкамі і ілюмінацыяй.

Зразумела, што самым маленькім удзельнікам конкурсу дапамагалі бацькі. І гэта вельмі добра: некалькі снежаньскіх вечароў сям'ю аб'ядноўвала гэтая творчая справа, якая нараўне з працай над сваім духоўным жыццём, удзелам у Раратках, здзяйсненні добрых учынкаў, ахвяраваннях для іншых людзей, добразычлівасцю да блізкіх і чужых людзей з'яўляецца прыгатаваннем да свята Божага Нараджэння.

Пасля падвядзення вынікаў конкурсу калядныя яселькі яшчэ некалькі дзён застаюцца ў касцёле, а потым (дзеці згадзіліся з прапановай ксяндза Яна Гавецкага) будуць падораны  адзінокім старэйшым людзям, якія жывуць побач, ці бабулям і дзядулям, каб і іх дамы заўжды былі сагрэты агеньчыкамі веры,  святла і надзеі.

Т. Болатава.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.