Язык:

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” адбыўся ў Іўі (дапоўнена)

Главное

Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” адбыўся 19 сакавіка ў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Горад-фестываль Іўе шчыра вітаў удзельнікаў абласнога фестывалю ў Год гістарычнай памяці.

Вядучыя фестывалю разам з намеснікам старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзіяй Вайцехаўнай Носуль падчас адкрыцця мерапрыемства жадалі “маладым па духу, аптымістычным, творчым і бадзёрым” моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці, натхнення і дзякавалі  за гераічны ваенны і працоўны подзвіг.

У свяце прынялі ўдзел творчыя ветэранскія калектывы з Ліды, Бярозаўкі, Іўя, гарадскога пасёлка Мір, Ашмянаў і Смаргоні, з Дзятлава і Шчучына.

Адкрыла абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч:

-Добры дзень, паважаныя сябры. Ведаеце вось, сяджу ў зале і думаю: “Пачну з беларускага  выказвання “трэцім  разам лепшым часам”. Два разы адклаўся наш фестываль, такі  вельмі добры, вельмі  важны,  вельмі патрэбны фестываль “Не старэюць душой ветэраны”.

Я хачу   падзякаваць сёння, безумоўна, Іўеўскаму раённаму  выканаўчаму камітэту,  Гродзенскаму абласному метадычнаму цэнтру за тую падрыхтоўчую працу, якая ішла да сённяшняга дня. І гэтыя два дні   журы чакае  вельмі прыемная праца - паслухаць, паглядзець на вас, такіх прыгожых,  такіх вельмі-вельмі добрых. І галоўная прыгажосць у тым, што вы нераўнадушныя, што вы прыходзіце ў нашы ўстановы, спяваеце, збіраецеся разам.

Таму я хачу пажадаць нашым удзельнікам, нашым ветэранскім калектывам  здароўя і яшчэ раз здароўя - вельмі актуальнае пажаданне ў сённяшнем свеце. Вельмі станоўча ўплывае на імунітэт арганізма менавіта  калі чалавек заняты, калі ў яго ёсць мэта, ёсць справа, якой ён  любіць займацца, ёсць сябры, добры настрой.  А песні заўсёды нам дапамагаюць і нават лечаць. Нам усім – доўгага разам з вамі творчага  шляху, каб  мы сустракаліся многа - многа раз.

І сёння, ехаўшы ў Іўе, успамінала, калі таксама  сядзела у складзе журы і слухала вашы выступленні, і адзначала  адметныя асаблівасці і Ашмянскага ветэранскага хору, і  хору з Бярозаўкі, і Воранаўскага, і  хору Іўеўскага раёна - гаспадароў фестывылю. Гэты ўтульны іўеўскі зал адметны. У ім заўсёды свой  асаблівы настрой, напаўторная атмасфера.

Выступяць сёння 8 калектываў з цікавымі праграмамі. Я жадаю,  каб атрымалася тое, што вы  рыхтавалі, каб журы было уважлівым і аб’ектыўным.

У якасці журы, аргкамітэта і гасцей абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама (старшыня журы) Сняжана Віктараўна Куратчык; старшыня Іўеўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Анатолій Паўлавіч Букліс; намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (намеснік старшыні журы) Таццяна Уладзіміраўна Грыгаран; галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Ірына Юр’еўна Жук-Куніцкая; старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Іван Станіслававіч Жыдзель; загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель; старшыня Іўеўскага раённага Фонда міру Аляксандр Аляксандравіч Раманюк; старшыня камісіі па рабоце з моладдзю Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Аляксандр Іванавіч Сягоднік.

Усе выступленні былі паспяховымі, і гледачы атрымалі прыемныя ўраджанні, бо “ ў сэрцы песні не стрымаць пра наш любімы край”.

Распачаў праграму абласного фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калетываў “Не старэюць душой ветэраны” хор ветэранаў працы Дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, які з’яўляецца стабільным калектывам з актыўнай канцэртнай дзейнасцю (мастацкі кіраўнік - Вольга Аўдзевіч, канцэртмайстар - Леанід Журко). Калектыў прадставіў на конкурс песні ў апрацоўцы Леаніда Журко: “Маці-Айчына”(музыка і словы І. Раманчука); “Гордасць і слава, мая Беларусь!” (музыка Э. Ханка, словы Г. Бураўкіна); беларускую народную “Ой, на горцы”; “Залатая восень” (музыка А. Шчаглова, словы І. Капінкіна); “Родная хата”( музыка Л. Захлеўнага, словы А. Роўды); “Майскі парад” (музыка В. Кручкова, словы С.Елісеевай). Саліст хору – Мікалай Бакуновіч.

Кожны ветэранскі хор адметны. Народны хор ветэранаў ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры - актыўны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Мастацкі кіраўнік – Ірына Асмольская. Акампаніруе народны аркестр народных інструментаў “Карусель” настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў” пад кіраўніцтвам Жанны Мажэйка. У рэпертуары калектыву - песні беларускіх і савецкіх кампазітараў, звязаныя з гераічным мінулым савецкага народа, і творы мясцовых кампазітараў.

Народная вакальная група ветэранаў  працы аддзела культуры і вольнага часу “Мірскі гарадскі Дом культуры” дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” у 1995 годзе атрымаў найменне “народны”. Мастацкі кіраўнік - Вольга Ведзянеева, кіраўнік аркестравай групы – Віталь Нячай. Сёння калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і з’яўляецца ўдзельнікам святочных абласных, раённых і рэгіянальных мерапрыемстваў.

Народны хор ветэранаў  працы “Ветэраны ў страі” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” мае свае добрыя творчыя традыцыі. Удзельнікаў хору яднае любоў да песні. Яны з’яўляюцца жаданымі гасцямі як у школах, на прадпрыемствах, так і на сцэне санаторыя “Радон”. Мастацкі кіраўнік хору і кіраўнік аркестравай групы - Таццяна Шостка.

Народны хор ветэранаў ДУК ”Смаргонскі раённы цэнтр культуры” з’яўляецца адным  з лепшых мастацкіх калектываў Смаргоншчыны, і сёння любоў да песні цесна аб’яднала ветэранаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, для якіх песня з’яўляецца надзейным спадарожнікам у жыцці. Адметна, што рэпертуар хору складаецца як з твораў вядомых беларускіх, рускіх,  так  і самадзейных аўтараў.

У 2021 годзе калектыў атрымаў Гран – пры II Міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці “Пирамиды ЗВЁЗД”. Кіраўнік калектыву –Аляксандр Лях, кіраўнік аркестравай групы – Валянцін Бортнік.

Хор ветэранаў працы і Узброеных Сіл ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах клубнай установы, вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Яго удзельнікі - аптымістычныя і ўлюблёныя ў песню людзі, гатовыя падзяліцца сваім жыццёвым аптымізмам. Мастацкі кіраўнік і акмпаніятар калектыву - Генадзь Паноў.

Народны хор ветэранаў  “Крыштальныя крыніцы” ДУ “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры” Лідскага раёна быў створаны ў 1983 годзе да 100-гадовага юбілею шклозавода “Неман”. За час працы хор неаднаразова станавіўся дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх фестываляў і конкурсаў. Калектыў часта выязджае з канцэртамі ў розныя населеныя пункты, аддаленыя вёскі раёна і за яго межы, дзе карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў. У 2000 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”. Мастацкі кіраўнік - Раіса Хайдарава, акампаніятары – Анатоль Краўцоў і Наталля Чапукойць.

Народны хор ветэранаў “Майскія зоры” ДУ “Палац культуры горада Ліды” на працягу 2021 года прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства. Дзейнасць калектыву спрыяе развіццю нацыянальных традыцый, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Хор і яго салісты - неаднаразовыя лаўрэаты Рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны” і Рэспубліканскага вакальнага конкурсу сярод ветэранаў “Песни Победы” у г. Мінску. Мастацкі кіраўнік – Ніна  Іванова, акампаніятар – Віктар Хобараў.

Для гледачоў- асалода, для журы і артыстаў – плённая праца.

Іўеўскі хор ветэранаў меў высокую адзнаку журы:  былі ўзнагароджаны кіраўнік хору ветэранаў працы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” Вольга Аўдзевіч і старэйшы ўдзельнік хору ветэранаў працы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часуАміня Адамаўна Радкевіч,  якая атрымала спецыяльны падарунак абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Іўеўская старонка дзіўнай красы сустракала ветэранаў з розных куткоў Беларусі як лепшых сяброў. А яны спявалі сэрцам. І ў кожнай страфе палала нечае сэрца.

Ірына Халява. Фота С. Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.