Аддзел раместваў запрашае ўсіх жадаючых таксама наведаць нашу выставу, палюбавацца прыгажосцю і набыць вярбу.
Вы убачыце непаўторныя вазы са скуры (аўтар Таццяна Малочка); цудоўную вышыўку (Валянціна Біскуп); прыгожую выцінанку (Ларыса Багушэвіч), вяселых дамавікоў з тэкстылю (Ірына Шчэрбачэвіч), кветкі, кошыкі з лазы (Аміня Шабановіч).
Жыхарам раёна, напэўна, прыемна будзе ведаць, што выстава-кірмаш “Вялікодная вярба” працуе ў сектары раместваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранены.
Свае вырабы на суд наведвальнікаў дэманструюць Наталія Дунай, Маргарыта Канцэвіч, Ірына Смірнова, Вера Чурэйна.