Язык:

Даніна павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. У першую нядзелю верасня у Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства

Главное
Традыцыйна, у першую нядзелю верасня, у Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, мастацтва.

Упершыню, у 1994 годзе, ён праходзіў у старажытным горадзе Полацку.

Затым сталіцамі свята сталі многія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны.

За сваю шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.

Невыпадкова тое, што ён праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Святкаванне Дня беларускага пісьменства - гэта дэманстрацыя непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

З прыходам на беларускія землі хрысціянства духоўная культура беларусаў стала багацейшай. Хрысціянізацыя суправаджалася распаўсюджваннем пісьменства.

Пра гэта сведчылі, напрыклад, віслы друк князя Ізяслава, надпісы на так званых «Барысавых камянях», знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, надпісы на камяні, знойдзеным у падмурку Полацкага Сафійскага сабора з імёнамі будаўнікоў, якія ўзводзілі храм.

У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіту.

Выключную навуковую каш-тоўнасць маюць берасцяныя граматы - бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Такія граматы былі знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціславе. Іх змест сведчыць аб тым, што граматай у той час валодалі і простыя гараджане. А ў XII - 1-й палове XIII стагоддзя 10% насельніцтва былі пісьменнымі і пры гэтым не толькі мужчыны, але і жанчыны. Гэта пацвярджае, што ўзровень пісьменнасці на нашых землях быў дастаткова высокі.

У першай палове XI стагоддзя пачалося летапісанне - запіс падзей па гадах у храналагічнай паслядоўнасці. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца створанае ў XI стагоддзі «Тураўскае Евангелле».

Перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці азнаменаваны жыццём і дзейнасцю выдатных філосафаў і асветнікаў, якімі з’яўляюцца для нашай зямлі Еўфрасіння Полацкая - асветніца з роду Усяслава Чарадзея, і Кірыл Тураўскі - ус-ходнеславянскі мысліцель XII стагоддзя, беларускі Залатавуст.

Ужо ў дзяцінстве Еўфрасіння перапісвала і перакладала кнігі з іншых моў. Пазней, заснаваўшы ў Полацку два манастыры, яна садзейнічала развіццю літаратурнага слова.

У манастырах дзейнічалі майстэрні па перапісванні кніг - скрыпторыі. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй полацкай зямлі і за яе межы, а чыталі іх вучоныя, манахі і прадстаўнікі феадальнай шляхты, па іх вучыліся грамаце дзеці.

У XII-XIII стагоддзі зараджаецца летапісанне, з’яўляюцца значныя творы аўтабіяграфічнага жанру («Жыціе Еўфрасінні Полацкай»).

У XIII—XV стагоддзі фармі-руецца беларуская народнасць, паралельна адзначаецца і ўтварэнне беларускай мовы.

У перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага старабеларуская мова як найбольш развітая з 1345 года стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ, выкарыстоўвалася ў справаводстве і судаводстве, пры складанні дыпламатычных дакументаў, зборнікаў, пры напісанні летапісаў, рэлігійных твораў і г. д. Першым зборам законаў на нацыянальнай мове у Еўропе стаў Статут Вялікага Княства Літоўскага, створаны на старабеларускай мове.

Асаблівае значэнне для развіцця беларускага пісьмен-ства мела дзейнасць гума-ніста-асветніка, пісьменніка і перакладчыка, заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадру-кавання Францыска Скарыны. Ён першым сярод усходніх славян выкарыстаў друкаванае слова і праз свае першадрукі далучыў суайчыннікаў да багаццяў прыгожага пісьменства: пераклаў, а ў 1517-1519 гадах выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі з каментарыямі.

Паслядоўнікі Скарыны высока ўзнялі кніжную справу Беларусі, зацвердзілі важнасць беларускай кніжнасці ў Еўропе.

Паэт-гуманіст Мікалай Гусоўскі надрукаваў на лацінскай мове першую кнігу пра Беларусь, сапраўдны гімн сваёй радзімы - «Песню пра зубра».

Першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі была заснавана ў 1553 годзе ў Брэсце з ініцыятывы канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе друкаваліся кнігі на польскай і лацінскай мовах.

Сымон Будны заснаваў друкарню ў Нясвіжы і ў 1562 годзе выдаў «Катэхізіс» - першую кнігу на старабеларускай мове.

Падпісанне Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай у 1569 годзе прывяло да паступовага выцяснення беларускай мовы з дзяржаўнага выкарыстання (з заменай польскай, якая, у сваю чаргу, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, саступіла сваё месца рускай).

Адраджэнне беларускага кні-гадрукавання пачалося ў канцы XVIII стагоддзя, калі з’явіліся кнігі, якія сталі для беларусаў сапраўдным скарбам: «Камедыя» К. Марашэўскага (нягледзячы на забарону, кніга напісана на беларускай мове); сатырычныя паэмы «Тарас на Парнасе» К. Вераніцына, «Энеіда навыварат» В. Равінскага, асобныя творы Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ры-пінскага, якіх пасля назвалі «пачынальнікамі» новай беларускай літаратуры.

Важную ролю ў распаў-сюджванні беларускага друкаванага слова адыгралі першыя легальныя беларускія газеты «Наша доля» і асабліва «Наша ніва», вакол якой аб’ядналіся Янка Купала, Якуб Колас. Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі і іншыя.

***

У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, жур-налістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калек-тываў і выканаўцаў.

Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Падрыхтавала

Iрына БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.