Напярэдадні навагодніх святаў Ордэн Маці атрымала жыхарка г. п. Юрацішкі, шмадзетная маці Наталля Іванова. Узнагароду жанчыне ўручыў старшыня райвыканкама Ігар Генец. Кіраўнік раённай улады адзначыў вялікую ролю жанчыны-маці ў выхаванні нацыі, таму што менавіта ў сям’і закладваецца аснова дарослага жыцця. З малаком маці дзіця напітваецца любоўю да радзімы, да людей, дабрынёй, шчырасцю і павагай да продкаў.
Мы даведаліся, што Наталля Іванова выхоўвае пецярых дзяцей і адначасова працуе зборшчыкам вырабаў з драўніны ТАА “ІВЮ”.За час працы зарэкамендавала сябе са станоўчага боку, старанна выконвае свае службовыя абавязкі, з калегамі па працы заўжды ветлівая і добразычлівая.
Шмадзетная маці адказна адносіцца да выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў, забяспечвае ўсе ўмовы длявыхавання дзяцей. Для іх з'яўляецца мудрым дарадчыкам, умее падтрымаць у цяжкую хвіліну. Яна вучыць дзяцей адказнасці, дапамагаць старэйшым, дарыць ім сваю дабрыню, пяшчоту.
Наталля Аляксандраўна – руплівая гаспадыня. У доме ў яе заўсёды цёпла і ўтульна. Бацькі прывіваюць дзецям любоў да працы, прывучаюць да парадку і выканання хатніх абавязкаў.
Дзеці актыўныя, адказна ставяцца да вучобы, любяць займацца спортам. Яны прызнаюць аўтарытэт бацькоў, любяць і паважаюць іх.
І. БУТУРЛЯ. Фота С. Зянкевіча.