Язык:

Хлебаробам на Бацькаўшчыне — заўсёды пашана. У Іўі прайшла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Главное

Пралятаюць над зямлёй вякі, а сялянскаму роду няма пераводу, бо селянін корміць хлебам увесь свет. Пакуль на зямлі ёсць селянін-працаўнік - будзе хлеб, будзе жыццё!

Урачыстае  мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай вытворчасці “Гаспадар зямлі беларускай!”,  прайшло сёння ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. У зале віноўнікі ўрачыстасці – хлебаробы і жывёлаводы, спецыялісты і кіраўнікі, ветэраны працы і моладзь.

Святочны сноп з шырокага поля, з ядронага жыта ўручаюць першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлане Філімон. А каравай  Іўеўшчыны ўраджаю 2023 года – старшыні Іўеўскага райвыканкама Ігару Генцу.

Хлеб у хаце гаспадар, кажуць беларусы.  Лепей хлеб з вадою, чым пірог з бядою. Хлебная ніва — як дзіцячая калыска. Хлеб на стале — дом багаты… Гэтыя ды шмат іншых выслоўяў падкрэсліваюць паважлівае стаўленне беларусаў да хлеба. Павага да яго ў народзе не меншая, чым да самой зямелькі роднай. 

Хлебаробам на Бацькаўшчыне — заўсёды пашана. І  прафесійнае свята вырасла з тых традыцый . Ушаноўваюць працаўнікоў вёскі, бо па-ранейшаму ў нас хлеб — усяму галава. А калі багата збожжа ў засеках, то можна тады і танчыць, і спяваць — як тое й робіцца на свяце.

Павіншаваў са святам хлебаробаў Іўеўшчыны старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец і старшыня Іўескага раёнага Савета дэпутатаў  Аляксандр Хвасько.

-Мы дасягнулі нядрэнных вынікаў па завяршэнні сельскагаспадарчага года, - сказаў Ігар Мікалаевіч. - Учора было прыемна прысутнічаць на ўрачыстасці з нагоды прафесійнага свята аграрыяў ў г. Гродна. Іўеўская раённая ветэрынарная станцыя заняла другое месца ў вобласці. У ліку пераможцаў і прызёраў былі нашы жывёлаводы - галоўны заатэхнік КСУП “Баума” Віктар Дзіяк і галоўны ветэрынарны ўрач СУП “Лаздуны-Агра” Леаніда Крупіч.  На кожнага жыхара Іўеўшчыны мы атрымалі па 2 тыс. кг зерня, забяспечыўшы поўную патрэбнасць.  З наступаючым вас, святам! Здароўя моцнага і мірнага неба!

-Сельская праца патрабуе ад чалавека вялікай аддачы,-  сказаў Аляксандр Хвасько. - Сваёй працай вы забяспечваеце харчовую бяспеку нашай краіны. Я жадаю усім вам моцнага здароўя, міра і дабрабыту і поспехаў у вашых пачынннях.

За  добрасумленную працу у галіне сельскай гаспадаркі і у сувязі з прафесійным святам – Днём работнікау сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Ганаровую грамату Іўеўскага райвыканкама кіраўнік раёна ўручыў трактарысту - машыністу КСУП «Суботнікі»  Максіму Сакаловічу, намесніку дырэктара па вытворчасці СУП "Лаздуны-Агра" Вікторыі Мароз.

Падзякай старшыні Іўеўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП «Трабы» Віктар Яськевіч і  вядучы ветэрынарны Іўеўскай раённай ветэрынарнай станцыі Аліна Лоўчая.

За  добрасумленную працу у галіне сельскай гаспадаркі і у сувязі з прафесійным святам  Ганаровую грамату Іўеўскага раёнага Савета дэпутатаў атрымалі галоўны ветэрынарны ўрач КСУП "Баума" Лілія Пільжыс і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іўеўскага райвыканкама Аксана Халява.

Падзякай старшыні Іўеўскага раёнага Савета дэпутатаў былі ўшанаваны вадзіцель  КУСП «Трабы» Іосіф Суруда і трактарыст-машыніст  ААТ «Іўеўская сельгастэхніка" Аляксей Жэбрык.

Дзякавала за шчырую добрасумленную працу працаўнікам сяла першы намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Філімон. 

- 51 тыс. тон зерня,  больш 6 тыс.  тон цукровых буракоў, больш 4 тыс. тон бульбы і больш 5 тыс. тон масланасення рапса, 33 тыс. тон малака і больш 3 тыс. тон  мяса - гэта вынік работы агарарнай галіны Іўеўшчыны за 10 месяцаў бягучага года. Гэты вынік працоўных будняў механізатараў, жывёлаводаў, вадзіцеляў, работнікаў паляводчых брыгад. Дзякуй вам, за вашу працу. Асаблівую падзяку хачу сказаць ветэранам працы за гатоўнасць дзяліцца сваім вопытам, за вашы працоўныя дасягненнні і за вашу сялянскую мудрасць. 

Паважаныя калегі! Віншую вас з прафесійным святм, жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Каб зямля была ўражайнай, каб усё тое, што мы пасеем давала добры ўраджай. І самае галоўнае, каб на нашай зямлі быў мір.

Святлана Мікалаеўна ўзнагародзіла пераможцаў раённага спаборніцтва ў галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі ў 2023 годзе.

Узнагароды атрымалі механізатары, якія вызначыліся на сяўбе збожжавых культур, па выніках нарыхтоўкі кармоў, на касьбе траў, на ўборцы  зерневых, зернебабовых культур і кукурузы на зерне. Узнагароды атрымалі лепшыя аператары па  вырошчванню буйной рагатай жывёлы, аператары машыннага даення малочна-таварных комплексаў, брыгадзіры вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі.

Цёплыя шчырыя віншаванні аграрыям адрасавала старшыня Іўеўскага райкама  прафсаюзаў АПК Інэса Куляшо.

Шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды па лініі Гродзенскага абкама прафсоюзаў работнікаў АПК, Іўеўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, Іўеўскага райкама прафсаюзаў АПК.

Маладых аграрыяў ушанавала загадчык сектарам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама  Вольга Барко.

Не забыліся на свяце пра ветэаранаў працы. Яны таксама атрымалі ўзнагароды.

На сцэну запрасілі і тых, хто прыйшоў у сельскую гаспадарку на сваё першае працоўнае месца. Маладой хлебаробчай змене падарункі ўручыў старшыня райвыканкама Ігар Генец.

Падарункам да свята хлебаробаў стаў канцэрт прафесійнага калектыва –  музычнага тэатра "Рада".

 

 

Ірына Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.