Язык:

Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвячаецца! Дзе адпачыць?

Главное

Паважаныя іўяўчане і госці горада, разам з усёй краінай годна і радасна адзначым галоўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Запрашаем вас наведаць канцэртныя пляцоўкі, стадыёны і зоны адпачынку горада Іўя і Іўеўскага раёна.
30 чэрвеня 2018г., 17:00, 
пляцоўка на вул.Я.Коласа, г.Іўе
Свята вуліцы Якуба Коласа "Добры дзень, суседзі"! (у рамках мастацка-творчага праекта "Лета ў горадзе")
1 ліпеня 2018 г., 16:00, 
пл. Камсамольская
Дзень калектыўнага адпачынку "Лета пад парасонам" з атракцыёнамі, гульнямі і вясёлай музыкай.
2 ліпеня 2018 г., 10:00, 
стадыён па вул.Піянерскай
Свята "Вышыванка - пасланне праз стагоддзі" 
Пад час мерапрыемства вас чакаюць розныя і цікавыя падзеі: фольк-кірмаш, выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па вышыванні, гульнёвыя праграмы, канцэрты калектываў аматарскай творчасці, фотаконкурс "Сэлфі ў вышыванцы", дэфіле ў вышываных касцюмах, фэйс-арт, акцыя "Пад сцягам у вышыванках".
2 ліпеня 2018 г. у аграгарадках раёна адбудуцца мітынгі, прысвечаныя вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
3 ліпеня 2018 г. 
Раённае свята "Квітней, Беларусь мая родная!" распачнецца традыцыйнай службай ў храмах горада "За еднасць народаў, за мір у роднай краіне". У 11:00 на пл.Камсамольскай г.Іўе моладзь правядзе акцыі: "Гэта наша" (раздача стужак з нацыянальным арнаментам); "Падзелімся сваёй дабрынёй" (раздача вады валанцёрамі) і патрыятычная акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі". 
Святочныя ўрачыстасці сёлета пройдуць на цэнтральнай плошчы горада Іўя - плошчы Камсамольскай: мітынг, канцэртныя выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў, спартыўныя і гульнёвыя праграмы. Для наведвальнікаў свята будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, выстаўкі, гандлёвя рады, фотазоны, майстар-класы. 
Завершыцца свята танцавальнай праграмай і акцыяй "Спяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.