Ужо шмат гадоў запар у нашага горада ёсць добрыя, грунтоўныя сябры – гарады і раёны-пабрацімы з Літвы, Польшчы, Татарстана - з якімі ладзяцца сацыяльна-культурныя і эканамічныя сувязі.
Мы абменьваемся дэлегацыямі, разам святкуем Дні гарадоў, нацыянальныя святы. Вось і сёння на пэўны час галоўную канцэртную пляцоўку занялі творчыя калектывы з горада Азнакаева Татарскай Рэспублікі, якіх заўжды вельмі цёпла і сардэчна сустракаюць жыхары Іўя і, безумоўна, іўеўскія татары.