На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Трэба адзначыць, што калектывы астатнiх раёнау выступяць заўтра ў Ваўкавыску.
Такім парадкам з 1994 года фестываль праходзіць кожны год у сакавіку ці красавіку, а гэта значыць, што сёлета ён юбiлейны, з чым i вiншуем яго ўдзельнiкаў, арганiзатараў i шчырых прыхiльнiкаў!
На фестывалi сёння выступiлi 14 творчых калектываў, у тым лiку па два з Лiдскага, Смаргонскага, Карэліцкага і нашага раёнаў. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных групаў, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Падчас выступленняў многiх ветэранскiх калектываў гучалi аўтарскiя вершы, а артысты з Воранава ў свой канцэрт уключылі i танцавальныя элементы.
{gallery}z18{/gallery}
Свята доўжылася некалькі гадзiн, якiя для гледачоў i абласнога журы праляцелi, як iмгненне.
Завяршэнне мерапрыемства было не менш хвалюючым i прыгожым. Героем " дня" стаў ветэранскi калектыў з Воранава " Землякi", таму што менавiта на свяце было афіцыйна абъяўлена аб прысваенні хору пачэснага і высокага звання "народны".
Не засталіся па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства і ветэраны - удзельнiкi калектываў, якiя нягледзячы на ўзрост 85 i болей гадоў не старэюць душой, не развітваюцца з песней. Ад iмя абласной грамадскай арганiзацыi "Беларускi фонд мiра" падарункi ўручыў А. Раманюк, старшыня Iўеўскай раённай грамадскай структуры.
I вельмi прыемна, што абласное журы заўважыла нашых маленькiх танцораў з Iўеўскай школы мастацтваў ( кiраўнiк М. Шыдлоўская), якiя адкрывалi юбiлейны фестываль паважаных ветэранаў з усiх куткоў любiмай Гродзеншчыны - прыгожай зямлi таленавiтых людзей.