Студзень
Мінула 10 гадоў, як ў Іўі (2007 г.) адкрыта спартыўная школа баявых відаў барацьбы.
Спаўняецца 40 гадоў, як Віктару Канстанцінавічу Шарэцкаму, былому кіраўніку Бараўскага народнага хору, прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
Споўнілася 730 год з тае пары, як згодна грамаце ВКЛ і караля Польшчы Уладзіслава ІІ (Ягайлы) Бакшты перададзены ва ўласнасць Віленскага біскупства.
Люты
110 год таму назад на чыгуначнай станцыі Юрацішкі адкрыта паштовая сувязь.
275 год таму ( у 1742 годзе) Іўе набыло статус мястэчка.
35 гадоў прайшло з тае пары, калі пайшоў з жыцця выпускнік Юрацішскай СШ, наш зямляк Мікалай Вікенцьевіч Каспяровіч (1932-1982), капітан першага ранга, былы камандзір дывізіі (тры караблі) атамных падводных лодак у Міжземным моры і на Балтыцы. Пахаваны на вайсковых могілках Таліна (Эстонія).
Сакавік
Мінула 265 гадоў, як ў Іўі сталі ўладарнічаць знакамітыя Агінскія.
420 год таму назад Ян Люцыній Намыслоўскі, былы рэктар Іўеўскай арыянскай акадэміі, надрукаваў сваю галоўную працу "Зварот да братоў - еванге-лістаў", у якой сцвярджаў, што вера грунтуецца не на догмах, а на розуме - аснове нашай існасці.
Мінула 110 год, як былі пабудаваны касцёлы святых Сымона і Тадэвуша ў Лаздунах і святога Уладзіслава ў Суботніках.
Красавік
155 год мінула з тае пары, як было падаўлена выступленне ліпнішскіх сялян (300 двароў) супраць свавольства пана Вольскага.
Прайшло 225 гадоў (1792 г.), як вялікі князь ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў Геранёнам Магдэбургскае права.
60 гадоў назад Юрацішскі гародніна-сушыльны завод выпусціў сваю першую прадукцыю.
130 год прайшло з дня нараджэння ў Суботніках Янкі Пазняка, пісьменніка, публіцыста, палітычнага і культурнага дзеяча Беларусі.
30 красавіка спаўняецца 85 год з дня нараджэння ў вёсцы Ліпнішкі польскага вядомага ў свеце мастака Рышарда Стрыеца (1932 - 1997 гг.).
Май
Спаўняецца 75 гадоў з тае пары, калі 12 мая 1942 года нямецка-фашысцкія карнікі ліквідавалі Іўеўскае гета і замардавалі ў лесе каля в. Стоневічы 2525 яўрэяў.
110 гадоў назад у Іўі адбылася першамайская палітычная стачка, якая стала апошняй на Беларусі.
485 гадоў назад (1532 г.) канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд пабудаваў у Юрацішках касцёл, які з 1839 года стаў называцца свята Мікалаеўскай царквой.
110 год таму адкрыўся чыгуначны рух цягнікоў на лініі Маладзечна - Ліда.
Чэрвень
У 1772 годзе пабудаваны цудоўны архітэктурны помнік у Дудах - касцёл святой Марыі.
14 чэрвеня спаўняецца 10 год, калі Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў герб Іўя ў выглядзе жанчыны з раскрытай кнігай у руках - сімвал адукаванасці і высокай культуры аднаго з цудоўных беларускіх куточкаў, у якім жанчыны адыгрывалі і адыгрываюць вялікую ролю.
Спаўняецца 85 гадоў (1932 г.) з часу аднаўлення Юрацішскай каталіцкай парафіі і 80 год асвячэння яе драўлянага аднавежавага касцёла, зруйнаванага ў 1955 годзе.
205 гадоў таму, 22 чэрвеня 1812 года, войскі французскага маршала Даву (60-тысячны корпус) акупіравалі Іўеўшчыну.
Ліпень
Спаўняецца 60 гадоў з дня адкрыцця ў Юрацішках помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
450 гадоў назад ў Іўі пачала працаваць арыянская (рэфарматарская) акадэмія з прапаведнікам В. Іранімаўцам.
Роўна 80 гадоў прайшло, калі быў рэпрэсіраваны і растраляны наш зямляк, ураджэнец в. Морына, ваенны камісар БССР, камбрыг (генерал) Якаў Іванавіч Жынко. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Мінула 75 гадоў, як гітлераўцы арыштавалі, а пазней расстралялі пробашчаў з Юрацішак Вінцука Стрыжнеўскага, 34 гады ад нараджэння; з Трабаў - Францішка Цыбульскага ва ўзросце 31 год, і з Ліпнішак - Ежы Ажнароўскага, якому быў 51 год.
Жнівень
6 жніўня спаўняецца 95 гадоў Уладзіміру Аляксандравічу Баўму, былому старшыні калгаса імя ХХІІ партз'езда, Герою Сацыя-лістычнай Працы, які 35 гадоў адпрацаваў на гэтай пасадзе.
85 гадоў назад, 18 жніўня ў Юрацішках нарадзіўся Вячаслаў Феафанавіч Журко - генерал, доктар эканамічных навук, аўтар многіх кніг па эканоміцы і праву, адзін з кіраўнікоў МУС СССР і РФ, выдатны аператыўнік і педагог у гэтай справе.
25 жніўня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Івана Паўлавіча Дабейкі (1942 - 2003 гг.), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужанага геолага Расіі. Пахаваны ў г. Калуга.
60 год таму ў Іўеўскім раёне з'явіўся першы Заслужаны настаўнік БССР - Вольга Уладзіміраўна Бяляева (1909 - 1974 гг.), настаўніца Іўеўскай СШ №1. Пахавана ў Юрацішках.
Верасень
Спаўняецца 105 гадоў з дня выхаду ў Пецярбургу зборніка "Беларускай песні з нотамі" пісьменніка і святара Трабскага касцёла Андрэя Аляксандравіча Зязюлі (Астрамовіча) у суаўтарстве з А. Грыневічам.
75 гадоў прайшло, як гітлераўцы расстралялі ўсіх жыхароў і спалілі ўсе хаты вёскі Юраўскія, якая не аднавілася.
Споўнілася 155 гадоў (1862 г.), як у Юрацішках было адкрыта народнае вучылішча.
Кастрычнік
У 1942 годзе ў в. Рыбакі (Суботніцкі сельсавет) нарадзіўся прафесар Збігнеў Сташэўскі, вядомы ў Польшчы сацыёлаг і гісторык.
80 гадоў мінула з тае пары, як быў рэпрэсіраваны і расстраляны наш зямляк з Трабаў Сымон Аляксандравіч Клінцавіч (1889 - 1937 гг.), вядомы рэвалюцыйны дзеяч Беларусі.
470 гадоў назад (1547 г.) у Геранёнскім замку і Вільні адбыўся тайны шлюб караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста ІІ з Барбарай Радзівіл, вобраз якой здзіўляе мастакоў і пісьменнікаў да нашага часу.
Лістапад
95 год таму ў Суботніках пачала працаваць інфекцыйная бальніца, узначальваў якую ажно да 1946 года вядомы ўрач Казімір Ярмалінскі.
100 гадоў таму нарадзіўся Віктар Адамавіч Ермалковіч (1917-1987гг.), даследчык гістарычнага мінулага Іўеўшчыны, аўтар цікавай кнігі "На жыццёвых хвалях"(1972г., Польшча).
Каля 620 гадоў назад на Беларусі з'явіліся татары, у тым ліку і ў Іўі, для аседлага жыцця.
Асобныя гісторыкі, сярод іх і Гендрык Лаўмянскі, знакаміты гісторык Польшчы, лічаць, што прыватную свецкую школу і, магчыма, першую ў ВКЛ адкрыў у Геранёнах Альбрэхт Гаштольд, мецэнат і канцлер ВКЛ, не пазней 1532 года, г.зн. 485 гадоў таму.
Снежань
60 гадоў назад (23 снежня 1957 года) Юрацішкі набылі статус гарадскога пасёлка.
Каля паўвека назад у асноўным закончылася электрыфікацыя Іўеўшчыны.
90 гадоў праўшло, як у Трабах нарадзілася Елізавета Пятроўна Чагіна (у дзявоцтве Лавыш), кандыдат эканамічных навук, былы сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1980 - 1986 гадах.
70 гадоў з дня нараджэння ў Юрацішках дацэнта БДУ Людмі-лы Пятроўны Саянковай.
425 гадоў назад былы рэктар Іўеўскай арыянскай школы (акадэміі) Ян Люцыній Намыслоўскі выдаў наватарскую кнігу "Анатомія і гармонія хрысціянскага чалавека", якая атрымала шырокую вядомасць у Заходняй Еўропе.
В. Врублеўскі.