Творчы праект работнiкаў установы культуры раёна працуе 3 годы. За гэты час было праведзена 25 фестываляў і святаў. На працягу года праходзяць брэндавыя мерапрыемствы i ў горадзе, i ў гарадскiм пасёлку Юрацiшкi, i ў аграгарадках раёна. Гэта: свята юшкі “Морынская залатая рыбка”, свята тэатра “Гуляй, тэатр”, свята народнай творчасці “Повязь часоў”, шляхецкі фэст “Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх”, свята-конкурс касцоў “Ліпнішкаўскія сенакосы”, свята кветак “Кветкавы калейдаскоп”, свята беларускай кухні “Моц смаку”, фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”, раённае свята “Іўеўскі памідор”, фестываль “Грыбная феерыя”, бал-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”, свята працаўнікоў сяла “Дажынкі” і калядныя святкі ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі. За час працы праекта “Іўеўскі каларыт” мерапрыемствы наведала каля 20 тысяч чалавек.
Праект накіраваны на папулярызацыю рэгіянальнай культуры, традыцыяў і звычаяў сялянскай культуры, развіццё беларускiх рамёстваў з мэтай арганізацыі якаснага вольнага часу чалавека і павышэння турыстычнай прывабнасці раёна.
Падчас рабочай паездкi Іўеўскi раён 21 жніўня 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй работы і структурай культурнай установы “Іўеўскi цэнтр культуры і вольнага часу”. Кiраўнiк дзяржавы паглядзеў фрагмент дзіцячага спектакля ўзорнага тэатральнага калектыву Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў і выступленне ансамбля народнай музыкі “Чабарок”, наведаў Цэнтр рамёстваў і выставу майстроў народнай творчасці. Адным з галоўных напрамкаў работы цэнтра з'яўляецца захаванне традыцыйнай культуры: саломапляцення, аплікацыі саломкай, вышыўкі, адраджэння беларускай лялькі, выцінанкі, ткацтва паясоў. Успомніў Аляксандр Лукашэнка пра асаблівасць горада: тут у вялікай колькасці вырошчваюць памідоры і нават праводзяць свята, уладкоўваючы ”таматныя бітвы“. Прэзідэнт паабяцаў, што прыедзе на фестываль.
Раённае свята юшкі ”Морынская залатая рыбка“ праводзіцца ў аг.Морына. На маляўнічым беразе Нёмана праходзіць рыбны кірмаш, спаборніцтва сярод жадаючых па прыгатаванню юшкі, а таксама яе прэзентацыя і абмен сакрэтамі ўнікальнага рэцэпту.
Свята народнай творчасці “Повязь часоў” праходзiць у аг. Дайліды. Гэта маляўнічы калейдаскоп з самых розных талентаў. Госці незвычайнага вясновага мерапрыемствы атрымлiваюць магчымасць дакрануцца да вечнай крыніцы натхнення: багатай фальклорнай спадчыны, пабачыць цікавую калекцыю рэгіянальнага народнага адзення, прыняць удзел у майстар-класах народных майстроў па саломапляценню, выцінанцы, майстар-класах побытавых танцаў.
Шляхецкі фэст “Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх” праходзіць у аг. Жэмыслаўль. Дакрануцца да гісторыі, паўдзельнічаць у святочным тэатралізаваным шэсці, прагуляцца па старому Жемыслаўскаму парку ёсць магчымасць у жыхароў аграгарадка і турыстаў.

Свята-конкурс касцоў “Ліпнішкаўскія сенакосы” праходзіць у аг. Ліпнішкі. Унікальнасць свята ў тым, што кожны жадаючы можа паспрабаваць свае навыкі ў конкурсе па ручной касьбе “Касец – года”, які дазваляе ўспомніць навыкі дзядоў і прадзедаў, весела і цікава правесці вольны час. Падчас свята праходзяць конкурс-дэфіле “Доўгая каса – дзявочы краса”. Самыя смелыя прымаюць удзел у майстар-класе па кляпанню касы, па вырабу лялькі- траўніцы, пляценні вянкоў.
Свята кветак “Квяточны калейдаскоп” праходзіць у аг. Лаздуны 1. У рамках свята праходзіць шэсце кветак, конкурс “Кветкавод года”. Кожны можна паспрабаваць нектарны напой з кветак.
Дакрануцца да сваіх вытокаў, далучыцца да святочных i штодзённых традыцый папярэдніх пакаленняў запрашае фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт” вёскі Бакшты. Удзельнікі фэсту змогуць бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай рэгіянальнай культурай побыту вёскі, народнай песняй, народнай творчасцю, паспрабаваць традыцыйныя стравы.
На свяце беларускай кухні “Моц смаку” кожны зможа праявіць свае кулінарныя здольнасці, паспрабаваць рэгіянальныя прысмакі і добра адпачыць.
Асаблівай папулярнасцю карыстаецца свята “Іўеўскі памідор”, якое наведвае больш за 5 тысяч гасцей . Пачынаецца мерапрыемства тэатралізаваным шэсцем “Памідорны бум”, працягваецца спартыўнымi спаборніцтвамi i памідорнай бітвай, конкурсам “Памідорны ўладар сяла”. А самае галоўнае – на свяце можна набыць памідоры. Нездарма Іўе называюць памідорнай сталіцай Беларусі.
Аматары і знатакі дароў лесу змогуць прыняць актыўны ўдзел у свяце “Грыбная феерыя” , што прахлодзiць у г.п. Юрацішкі, атрымаць шмат карыснай і змястоўнай інфармацыі аб грыбах, прыняць удзел у тэатралізаванам шэсці, паспрабаваць стравы з грыбоў, смачныя морсы з лясных ягад. Увазе гледачоў прадстаўляюцца майстар-класы па засолцы грыбоў.
Бал-прыём “Рэха забытого бала ў Барбары Радзівіл” у аг.Геранёны - яскравае гістарычнае мерапрыемства, дзе можна прыняць удзел у майстар-класах па старажытным танцам беларускай шляхты, па вырабу веераў і маскарадных масак для балю, паслухаць класічную музыку.
Навагоднія і калядныя прадстаўленні ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі складаецца з вандравання па казачным лесе з шэрагам анімацыйных пляцовак і спектакля пад адкрым небам у самой сядзібе.
Праект “Iўеўскi каларыт” натхняе работникаў культуры на вышук i вывучэнне ўзораў фальклорнага мастацтва, культуры сельскага чалавека ў працы, паўсядзённым жыцці i ашчадныя адносiны да нацыянальнай нематэрыяльнай спадчыны.
Зараз брэндавыя культурныя мерапрыемствы вельмi запатрабаны ў новай галіне эканомікі – рэгіянальнай турыстычнай палітыцы.
Установа культуры выступае, як транслятар традыцыйнай культуры, культуры працы і праслаўляе чалавека працы, рэкламуе ўзровень культурнага жыцця на малой радзіме, спрыяе добраму настрою, фарміруе мастацка-эстэтычны густ і цікавасць да нацыяльнай культуры ў маладога пакалення.
Дасягненнi калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу
- Дыпломам лаўрэата II ступені абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці” ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ўзнагароджаны народны тэатр гульні “Зялёны фургон” (2018 г.);
- Падзячным пісьмом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенні абласнога фестываля-кірмаша працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018” узнагароджаны Святлана Аляксандраўна Ракець і Наталля Уладзiмiраўна Мудрык (2018 год);
- за дасягнутыя поспехі ў працы лаўрэатамi прэмii імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў намiнацыi “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” сталi супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры Наталля Уладзiмiраўна Мудрык Наталля Уладзiмiраўна Мудрык I Вера Паўлаўна Чурэйна (2019 г.);
- Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана дырэктар ДУК “Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу” Святлана Аляксандраўна Ракець за “За добрасумленную плённую працу, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду культуры Гродзенскай вобласці” (2019 г.).