Язык:

За паўгадзіны да вясны

Главное

"Мой любы сябра, я ведаю, што ў жыцці ёсць дзве неверагодныя рэчы. Гэта каханне і закаханасць. Па праўдзе, я бачу падабенства, але не разумею,  у чым розніца. Звяртаюся да цябе і прашу: "Падкажы!" Некалькі год таму гэтыя радкі запісаў у свой штодзённік суседскі хлопчык Пашка. Загарнуўшы лісток, нібы аберагаючы кожнае слова, ён нясмела працягнуў блакнот мне. Не ведаю, што так узрушыла малога, але апантаны жаданнем "дойти до самой сути"ён чакаў адказу… Цяпер кожны год 14 лютага ўзгадваю тое пісьмо і словы, што пралуналі з маіх вуснаў. І кожны раз мне ёсць што дадаць. А як у вас?

Вольга, 22 гады, студэнтка: 

- 14 лютага... Я не лічу Дзень святога Валянціна святам. Але не магу праігнараваць той факт, што гэты дзень ахутаны лёгкай рамантыкай. Выйдзеш на вуліцу, а тут сустрэчны мужчына нясе вялізнага мяккага мядзведзя, жанчына ў чырвоным паліто і з прыгожым букетам руж нешта натхнёна расказвае субяседніку па тэлефоне, а на прыпынку некалькі шкалярак трымаюць у руках валянцінкі і ціхенька хіхікаюць. Выпадкова, але і сам усміхнешся. Уся гэтая атмасфера дорыць лёгкую ўнутраную цеплыню.

Дзмітрый, 31 год, журналіст: 

- У сілу сваёй прафесіі для мяне гэта выдатная магчымасць раскрыць тэму ўплыву рамантыкі на бізнес-індустрыю, падрыхтаваць цікавы рэпартаж ці арганізаваць флэшмоб. Для тых, хто не адважыўся прызнацца, гэта выдатная нагода, а для астатніх - магчымасць зрабіць адносіны больш чароўнымі. Гэта як Новы год, але выключна для закаханых.

Таццяна, 21 год, студэнтка: 

- Калі хтосьці кожны год 31 снежня ходзіць у лазню, то я са сваім маладым чалавекам штогод 14 лютага наведваю тэатр. Разваг і мерапрыемстваў у гэты дзень хоць адбаўляй, але нам да душы прыпаў менавіта такі адпачынак. Увогуле, 14 лютага - гэта яшчэ адна нагода для таго, каб нагадаць блізкаму чалавеку пра моц свайго кахання. Гэта дзень, калі ў паветры лунаюць толькі рамантыка і пяшчота.

Сяргей, 31 год, фатограф: 

- На мой погляд, у нашых шыротах Дзень усіх закаханых трэба адзначаць у цёплы сезон, а не ў разгар зімовых маразоў: варыянтаў рамантычна правесці час і павіншаваць другую палавінку будзе куды больш!

Паважаныя чытачы, няхай вас “слепіць” каханне, а сэрца поўніцца эйфарыяй ад прыгажосці жыцця. 

В. ЗАЕНЧКОЎСКАЯ.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.