Паглядзіце, якая выстава дасягненняў арганізацый прамысловай і сацыяльнай сферы разгарнулася ў файе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу! Выстава прысвечана 80-годдзю са дня утварэння раёна. Тут можна даведацца пра тое, чым адметная кожная арганізацыя, установа і прадпрыемства раёна, якімі дасягненнямі можа ганарыцца. Прайсці міма проста немагчыма!