Язык:

У гонар юбілейнай даты!

Главное

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі, працягнула святочная падзея - уручэнне ветэранам вайны юбілейных медаляў "75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."

9 Мая - гэта святая і вельмі значная дата для ветэранаў, сведкаў і ўдзельнікаў трагічных старонак нашай гісторыі, для нас - іх нашчадкаў. Таму мы памятаем і ганарымся подзвігамі нашых людзей, подзвігамі сваіх дзядоў і прадзедаў, якія набліжалі Перамогу сваімі ратнымі і працоўнымі подзвігамі і справамі і заваявалі для нас права жыць пад мірным небам.
Напярэдадні важнай даты кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй Іўеўскага райвыканкама Аляксандрам Іванавічам Булаком і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Аляксандравічам Хвасько, ваенным камісарам Іўеўскага раёна Уладзімірам Станіслававічам Жэбрыкам і старшынёй Іўеўскай раённай арганізацыі ветэранаў Іванам Станіслававічам Жыдзелем наведалі паважаных людзей нашага раёна і ўручылі дзевяць юбілейных медаляў.
Узнагароды атрымалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Іванавіч Данілаў, жыхарка блакаднага Ленінграда Ніна Іванаўна Лебедзева, Людміла Карлаўна Абрамовіч, Таццяна Логвінаўна Каспяровіч, Лідзія Аляксандраўна Федаровіч, Пётр Пракопавіч Цэлпанаў, Аляксандр Міхайлавіч Чэрнік, Галіна Кірылаўна Чэрнік, Алімпіяда Міхайлаўна Казерская.
Сімвалічна, што медаль Ніне Іванаўне Лебедзевай уручалі ў дзень яе нараджэння. Ніна Іванаўна з вялікай радасцю і ўдзячнасцю прымала цёплыя, шчырыя віншаванні ад гасцей. 
"Нізкі вам паклон і бясконцая падзяка, дарагія ветэраны, за свабоду і мірнае неба над галавой! Мы заўсёды будзем вучыцца ў вялікага пакалення пераможцаў сапраўднай любові да Радзімы, стойкасці і сіле духу, самаахвяравання і веры ў перамогу дабра. З надыходзячым святам! З 75-годдзем Вялікай Перамогі!", - такія словы гучалі падчас уручэння медаляў з вуснаў кіраўніцтва раёна. Думаю, кожны нашчадак мужнага пакалення далучаецца да іх.

П. ПАДБЯРЭЗНАЯ.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.