Язык:

Гістарычныя факты і помнікі архітэктуры. Крыж у чыстым поле

Главное
Жыццё кароткае, радзіма - вечная, - так пераводзіцца гэты выраз з латыні: "Vita brevis, patvia eterna". Вывучаць гісторыю нашай Радзімы трэба ўсім: і навукоўцам, і студэнтам, і вучням школ і ліцэяў. І адкрываць старонкі былога.

У адным з гістарычных даследаванняў ёсць звесткі аб тым, што ў 1458 годзе ў Геранёнах Мураваных пабудаваны касцёл імя Святога Яна Хрысціцеля. Ён знаходзіўся ў паўночна-заходняй часці мясцовасці, каля 1 км ад фальварку. Гаштольдаў касцёл імя Святога Мікалая з'явіўся ў Геранёнах у 1519 годзе.

У 30-х гадах мінулага стагоддзя мясцовы памешчык Шымон Мэйштовіч заказаў у Вільні памятны бронзавы крыж і паставіў на месцы былога касцёла імя Святога Яна Хрысціцеля. (Касцёл пачалі разбураць у час руска-польскай вайны 1654-1667, і асабліва - ў час баёў 1795 года (трэці падзел Рэчы Паспалітай),  калі былі разбітыя мураваныя дамы, ратуша).

Крыж - чатырохканцовы. Тут мы бачым прыгожыя завіткі, як бы кветачкі. З цэнтра крыжа выходзяць тонкія пруткі, утвараючы своеасаблівыя прамяні. На фоне неба такая кампазіцыя выглядае вельмі маляўніча.

Гэты невялічкі допіс адказвае на пытанне гасцей, экскурсантаў, праезжага люду, - чаму ў полі пастаўлены гэты прыгожы крыж.

Калі я гляджу на гэтую цудоўную мастацкую коўку, мне ўспамінаецца ўрывак з верша нашага земляка Яўгена Карпуця:

Душой сваёй заўжды малюся

За лёс любімай Беларусі,

І за народ у гэтым краі.

Хай Бог яго благаслаўляе.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА, 

аг. Геранёны.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.