Вераніка Баярчук, навучэнка 10 класа Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, прыняла ўдзел у рэспубліканскім інтэлектуальным тэлевізійным праекце ”Я ведаю”.
Дзяўчына год назад ужо спрабавала паўдзельнічаць у гульні, але, на жаль, не атрымалася. А вось у гэтым годзе яе мара збылася. Як прызналася сама Вераніка: “Пытанні былі не складаныя, большасць адказаў я ведала”.
Трэба адзначыць, што дзяўчына з’яўляецца рознабакова развітай асобай. Цікавіцца музыкай, танцамі, вывучае англійскую мову. Любімы вучэбны прадмет – біялогія.
Вераніка з’яўляецца ўдзельніцай прадметнай алімпіяды па біялогіі. Пастаянная ўдзельніца і прызёр творчых конкурсаў і праектаў. Таму і не здзіўляе тое, што ў першым туры праекта “Я ведаю”, сярод дванаццаці ўдзельнікаў Вераніка аказалася на першай пазіцыі ў рэйтынгавай табліцы. У другім туры таксама паказала адзін з лепшых вынікаў. А вось у трэцім туры ўступіла дзвюм хлопчыкам і выбыла з гульні.
Па выніках гульні Вераніка ўвайшла ў тройку лепшых удзельнікаў.
Па словах дзяўчынкі, хваляванне падчас адказаў на пытанні крыху перашкаджала. Аднак яна не расчаравалася. Удзел у дадзеным праекце з’явіўся вялікім стымулам і далейшым штуршком да самаразвіцця і дасягнення новых мэтаў і вяршынь.
За ўдзел у праекце “Я ведаю” Вераніка была ўзнагароджана дыпломам, а таксама памятнымі прызамі і сувенірамі.