За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую мужнасць пры выратаванні людзей на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё машынабудавання, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспартнага абслугоўвання, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, сферах адукацыі, навукі, мастацтва і спорту ўзнагароджаны:
Медалём “За працоўныя заслугі”:
Генадзь Тадэвушавіч Аксаміт – першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гро-дзенскага райвыканкама;
Ала Іванаўна Галавенка – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №12 г. Гродна”;
Андрэй Вячаслававіч Янушка – галоўны ўрач установы аховы здароўя “Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр”.
Ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” прысвоена
Аляксандру Міхайлавічу Шышко – старшыні СВК “Азёры Гродзенскага раёна”.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджаны:
Медалём “За працоўныя заслугі”:
Яўгеній Аляксандравіч Арыка – машыніст-кранаўшчык Бакштанскага ўчастка леса-нарыхтоўчага цэха ААТ “Мастоўдрэў”;
Вольга Кузьмінічна Міхнавец – намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ “Малочны Мір”;
Ганна Чаславаўна Рымша – апаратчык пастэрызацыі цэха па вытворчасці натуральна малочнай прадукцыі ААТ “Малочны Мір”;
Таццяна Тадэвушаўна Слабыш – начальнік упраў-лення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.