У аграгарадку Дайліды на пляцоўцы ля ўстановы культуры адбылося свята "Повязь часоў" .
Госці свята змаглі дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з'яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.
На свяце можна было ўбачыць дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі, паўдзельнічаць ў майстар-класах па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні. Канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны
і творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі садзейнічалі добраму настрою гледачоў. Спадабалася і сюжэтна-гульнёвая праграма "Вясновыя забавы" сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.
Падчас свята адбылася прэзентацыя новага сувеніра - сімвала Геранёнскай гасціннасці.
На працягу свята працавалі: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя "Саламяная казка" ; майстар - клас па танцах побыту "Танцуем па-даўнейшаму", а таксама анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.

Фота І. Халява.