Традыцыйны раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” прайшоў сёння ў Іўеўскім цэнты культуры і вольнага часу. Яго прысвяцілі Году міра і стварэння, якім аб’яўлены 2023.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі асобныя выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя гурты ў розных узроставых катэгорыях з усяго раёна. Амаль трыццаць чалавек ва узросце ад 7 да 31 года.
У іх выкананні гучалі як вядомыя музычныя творы, так і новыя. Іх аб’ядноўвала адно – усеабдымная любоў да роднага краю, да Радзімы, гонар за людзей стваральнай працы і продкаў, якія адстаялі самы галоўны набытак – мірнае неба над галавой.
Сапраўды, песні пра Радзіму аказваюць асаблівы эфект на чалавека: слухаючы іх, сваім розумам і сэрцам, разумееш , што толькі мы, людзі, зможам абараніць нашу краіну ад ворагаў, мы можам радавацца Вялікай Перамозе, мы можам аб'яднацца ў імя будучыні нашай Айчыны. Магчыма, з гэтымі песнямі дзеці і моладзь будуць лепш ведаць гісторыю сваёй краіны, навучацца любіць сваю Радзіму і ганарыцца ёй.
Падрабязней аб тым, як прайшоў раённы фестваль патрыятычнай песні “Сэрца замлі маёй”, чытайце ў свежым нумары газеты.