Язык:

“Мы павінны слухаць і, галоўнае, чуць людзей”

Власть

28 лютага ў Іўеўскім райвыканкаме адбылася сустрэча жыхароў раёна з Іванам Аркадзьевічам Гардзейчыкам, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ветэранаў Іван Фёдаравіч Тустаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі ветэранаў Іван Станіслававіч Жыдзель.

Іван Аркадзьевіч праінфармаваў прысутных аб структуры Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, асноўных напрамках работы, у ліку якіх - абарона грамадзянскіх, сацыяльна-эканамічных праў ветэранаў, аказанні ім дапамогі ў медыцынскім, бытавым і культурным абслугоўванні, патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Ён адзначыў, што ветэранскія арганізацыі працуюць у цесным кантакце з дзяржаўнымі органамі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі.

Кіраўнік рэспубліканскай ветэранскай арганізацыі завастрыў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на пытаннях нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы, зрабіў акцэнт на яго міралюбівай збалансаванай знешняй палітыцы. Таму як тэма бяспекі, важнасці захавання міру і стабільнасці асабліва блізкая Івану Аркадзьевічу - генерал-маёру запасу, ветэрану вайны ў Афганістане, адзначанаму баявымі ўзнагародамі.

Было таксама закранута актуальнае пытанне падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму як Іван Аркадзьевіч уключаны ў склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта. Ён распавёў, што ў Беларусі рэалізуецца план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, у першую чаргу, накіраваных на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі.

Далей выступіў Іван Фёдаравіч Тустаў, які распавёў пра комплекс мерапрыемстваў, што будуць праводзіцца ветэранскай арганізацыяй у Гродзенскай вобласці ў 2020 годзе. Да прыкладу, з 1 лютага па 15 красавіка праводзіцца віктарына “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама плануецца падрыхтоўка і правядзенне міжвузаўскай студэнцкай канферэнцыі “Дарогамі вайны”, фестываль “Не старэюць душой ветэраны”, праект па высадцы элітных гатункаў бэзу ва ўсіх раёнах вобласці “Бэз Перамогі - сад міру”. Плануецца і арганізацыя ўдзелу ветэранаў у прэзідэнцкіх выбарах.

У ходзе сустрэчы жыхары Іўеўскага раёна задавалі пытанні, якія тычацца, пераважна, медыцынскага абслугоўвання. Іван Акркадьевич паабяцаў узяць гэтую тэму на кантроль і падняць пытанне на дзяржаўным узроўні.

П. КЁЛЕР.

Фота С. ЗЯНКЕВИЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.