Сусветны дзень турызму (World Tourism Day) быў зацверджаны на паседжанні Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі (The World Tourism Organization, UNWTO) у 1979 годзе ў іспанскім горадзе Таррэмаліна і адзначаецца штогод 27 верасня. Гэтая дата была абраная ў сувязі з тым, што ў гэты дзень ў 1970 годзе быў прыняты Статут Сусветнай турысцкай арганізацыі.
Асноўнай мэтай свята з'яўляецца прапаганда турызму, асвятлення яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.
Навучэнцы Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раена таксама далучыліся да святкавання Сусветнага дня турызму.
Спачатку юнакі і дзяўчата пазнаеміліся з гісторыяй і традыцыямі гэтага міжнароднага свята, а таксама даведаліся пра турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Іўеўскага раена.
Затым навучэнцы школы арганізавалі раздачу тэматычных інфармацыйна-даведачных матэрыялаў сярод жыхароў аг. Лелюкі.
А. Ваўчок, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства