Вучні Геранёнскай СШ пастаянна прымаюць удзел у раённых спартыўных спаборніцтвах.
Так, у першынстве раёна па шашках другое месца заняла васьмікласніца Дар’я Гілінская, трэцяе месца - шасцікласнік Раман Станкевіч, а агульнакаманднае - другое.
У школе гурток па шашках вядзе Мікалай Паўлавіч Донь-Шынайка.
Нядаўна адбыліся раённыя спаборніцтва сярод школ раёна па шахматах. У асабістым заліку першае месца заняў сямікласнік Даніла Дашкевіч. Цяпер Даніла трэніруецца ў Ігара Мікалаевіча Макара, каб годна абараніць раён на абласным этапе спаборніцтва.
Класны кіраўнік сёмага класа Ірына Іванаўна Барысевіч расказала, што яе вучань Даніла з’яўляецца яшчэ і пераможцам раённай алімпіяды па матэматыцы. Ён выдатнік вучобы. Добра выхаваны, мае шмат сяброў, актыўна ўдзельнічае ў класных і агульнашкольных справах.
Е. СМАЛЯНІЧЭНКА.