У суботу, 31 кастрычніка, у Іўі адбыліся раённыя “Дажынкі”
Народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” вітаў гасцей свята цудоўнымі народнымі песнямі.
Напярэдадні ўрачыстасці ў глядзельнай зале цэнтра культуры і вольнага часу адбылася дэманстрацыя кінафільма аб дасягненнях Іўеўшчыны за апошні час.
Прагучалі святочныя фанфары “Радзіма, мая дарагая!”, і голас вядучага абвясціў:
Спрадвеку хлебаробская праца
На Белай Русі славіцца.
Вам, руплівым працаўнікам,
Хто роднай зямлі ўзмацняе багацце –
Прысвячаецца!
Працавітых людзей аграпрамысловага комплексу рэгіёна славілі на іўеўскіх “Дажынках”. Віншавалі са святам, з урачыстасцю, з падзеяй усіх падзей. Працоўнае свята, хлебаробскае, у кожным зерне агульнага раённага коласу ззялі іскрынкі. А каб засекі напоўніліся зернем – талакой спраўлялі гэтае цудоўнае свята лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны.
І клалі дзяўчаты караваі духмяныя на рушнікі вышываныя, рушнікі саматканыя.
Шчырымі апладысментамі сустрэлі прысутнічыя дажыначныя караваі філіяла “Азот Агра”, СВК “Чарнэлі”, “Агра-Ліпнішкі”, “Умястоўскі”, “Трабы”, ім. Баўма.
Сімвалічны каравай усіх працаўнікоў раёна ўручылі кіраўніку раёна Аляксандру Іванавічу Булаку. Віталію Станіслававічу Мілюнцу, першаму намесніку старшыні выканкама-начальніку райсельгаспроду, урычылі пачэсны сноп з шырокага поля, з ядронага жыта.
У сувязі з надыходзячым прафесійным святам –Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай вытворчасці аграпрамысловага комплексу - пачэсныя ўзнагароды атрымалі лепшыя аграрыя Іўеўсшчыны.
Дай Божа здароўя нашым хлебаробам, тым, хто гадуе жывёлу, хто дазваляе напоўніць кубкі малаком, палажыць на талеркі духмянае мяса з патэльні. Тым, хто дае нам ежу і робіць нашае жыццё руплівым і асэнсаваным.
Было шмат узнагарод, шмат усмешак, многа музыкі і вяселля. Былі вызначаны лепшыя ў розных накірунках сельгаспрацы: на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, кукурузы, бульбы, ільна, на правядзенні вясенне-палявых работ, загатоўцы кармоў,
ў жывёлагадоўлі.
Першае месца з уручэннем Ганаровага пераходнага сцягу Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, дыплома райвыканкама прысуджана СВК імя Баўма (кіраўнік гаспадаркі Чэслаў Сяргеевіч Хацяновіч).
Падрабязны матэрыял са свята чытайце на старонках раённай газеты.