Нездарма кажуць, што сані рыхтаваць трэба летам, а калёсы - зімой. Аб гэтым ведае кожны добрасумлены гаспадар, у тым ліку і ўсе аграрыі раёна. Як толькі наступае пара, падрамантаваная тэхніка і поўныя сіл камбайнеры выходзяць у поле, тым самым распачынаючы ўборачную кампанію.
Філіял "Азот Агра" УСП "Новы Двор-Агра" адзін з першых у гэтым годзе, хто прыступіў да жніва зерневых. Зараз каля вёскі Забелаўцы задзейнічаны 4 зернеўборачныя камбайны, на адвозе зерня - таксама 4 адзінкі тэхнікі. Як адзначыў аграном адзялення "Лаздуны" Сяргей Іванавіч Клебека, сёлета належыць убраць на яго ўчастку зернявых і зернебабовых з плошчы 1200 га, 99 га з якіх на сённяшні дзень ужо было прыбрана.
Сяргей Іванавіч не сумняваецца, што план будзе выкананы ў тэрмін, бо ў складзе камбайнавых экіпажаў - вопытныя хлебаробы. Так, на камбайне "Палессе" працуе Віктар Генрыхавіч Бутрым, яго брат Уладзімір Генрыхавіч сёння сядзіць за рулём камбайна "Кейс". За імі актыўна працуе "Ліда-1600", якім кіруе Анатоль Леанідавіч Желдак.
Самае галоўнае для хлебаробаў сёння - сабраць і не страціць ніводнага зярнятка, бо для такога ўраджая было зроблена не мала. І гэта толькі пачатак, бо ўборка зерневых і зернебабовых на Іўеўшчыне ўсё больше набірае тэмпы.
А. ШЫМКО.
Фота С. ЗЕНКЕВІЧА.