Язык:

Працаўнікоў сяла запрашае Свіслаччына

Экономика

Многія святы, звычаі і традыцыі бяруць свой пачатак з падзей, цесна звязаных з земляробчым календаром, таму беларуская культура таксама звязана з зямлёй і земляробствам. Дажынкі, мабыць, самае вядомае з такіх святаў.

Дажынкі - старажытны абрад, частка дахрысціянскага язычніцкага аграрнага рытуальнага комплексу, звязанага з заканчэннем уборкі ўраджаю. Гэты абрад перажыў хрысціянізацыю і захаваў у Беларусі папулярнасць і да сённяшняга дня.

Сучасныя дажынкі за гэтыя гады ператварыліся ў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі, свайго роду - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Кожную восень краіна дзякуе сваім хлебаробам за самаадданую працу. На дажынках традыцыйна ўзнагароджваюць пераможцаў разнастайных сельскагаспадарчых спаборніцтваў.

Лічыцца, што гораду, якому выпадае гонар прымаць гэты фестываль, пашанцавала: там праводзіцца маштабная рэканструкцыя асноўных вуліц, будуюцца спартыўныя комплексы, бальніцы; установы культуры атрымліваюць доўгачаканае дадатковае фінансаванне.

У 2017 год гаспадаром дажынак стане горад Свіслач. Гэта і вялікі гонар і, адначасова, велізарная адказнасць. Таму праводзяцца работы па добраўпарадкаванні  Свіслачы і населеных пунктаў раёна: рамантуецца асфальтавае пакрыццё вуліц і тратуараў, фасады дамоў і адміністрацыйных будынкаў, вядзецца добраўпарадкаванне прылеглых да іх тэрыторый, а таксама выконваецца цэлы шэраг іншых работ і мерапрыемстваў.

У святочнай праграме "Дажынак-2017" па традыцыі будзе ўзнагароджанне лепшых аграрыяў вобласці, будуць працаваць тэматычныя падворкі, выставы-продажы, адбудуцца канцэрты творчых калектываў і цэлы шэраг іншых, не менш цікавых, мерапрыемстваў.

Жыхары Свіслацкага раёна заўсёды адрозніваліся гасціннасцю, працавітасцю, высокім пачуццём адказнасці. Адзін толькі Свіслацкі кірмаш чаго варты! Таму ёсць упэўненасць, што Свіслаччына сустрэне гасцей фестывалю з густам і, канешне ж, з размахам.

 

П. Падбярэзная.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.