Язык:

А там, за лясамі, Бялымшчына (частка 3). Краязнаўца Алег Ігліцкі працягвае падарожжа па малой радзіме

О малой родине

Краязнаўца Алег Ігліцкі працягвае падарожжа па малой радзіме.

Сялянскаму роду не было пераводу

Вёска Бялымшчына, дзе 11 хатаў па левы бок дарогі на Трабы, мела кароценькую вуліцу. А ў першай хаце жыла Марыя Юргелевіч. Жыла без мужа, гадавала дзяўчынку Станіславу, інваліда з дзяцінства. Марыя цяжка працавала. Пад сілу ёй была і мужчынская праца. Дзяругамі насіла вязанкі ламачча з лесу, каб сагрэць хату зімой. Да пенсіі працавала даглядчыцай цялятаў на жывёлагадоўчай ферме “Раманы”. Як і ўсе вяскоўцы брала дзялкі буракоў на саўгасным полі і акуратна іх апрацоўвала. 

Брат Марыі Юргелевіч Станіслаў працаваў бухгалтарам саўгаса “Жамыслаўль”, а потым – брыгадзірам цэнтральнай брыгады саўгаса, жыў з сям’ёй у в.Таруці.

Гаспадары наступнай хаты Іосіф і Станіслава Юрушы працавалі ў саўгасе паляводамі. Іх дачка Лёдзя выехала жыць у Латвію. Дачка Марыя выйшла замуж у Раманы за Івана Нарбута, працавала паляводам, а Іван – механікам трактарнай брыгады, а потым – брыгадзірам у Раманах. 

Наступнай стаяла хата Аршулі Юралевіч. Муж яе Стась памёр у маладосці. Жанчына працавала ў паляводстве і адна гадавала чатырох дзяўчынак. Дачка Ганна засталася ў вёсцы і жыла з маці ў Бялымшчыне. Дачка Лёдзя жыла ў Юрацішках і працавала рабочай у арганізацыі “Заготзерно”. Дачка Станіслава пайшла замуж у в. Аднаполь. Муж яе памёр рана. Дзяцей не мелі. Яна выйшла другі раз замуж за ўдаўца з Гіравічаў Станіслава Аніскевіча, які працаваў на конях у мясцовым калгасе. Жонка яго рана памерла, пакінула чацвёра малых дзяцей. Станіслава ўсклала на сябе вялікую ношу па догляду і выхаванню сіротаў. І пранесла яе спаўна. Нездарма дзеці яе вельмі любілі і называлі мамай. Станіслава часта прывозіла дзяцей да сваёй маці ў Бялымшчыну. І ўсе жыхары бачылі яе выхаванцаў заўсёды акуратнымі, ахайна апранутымі.

Чацвёртая дачка Аршулі Юралевіч Яніна выйшла замуж у Навасяды за Мар’яна Юргелевіча. Мелі двое дзяцей. Яніна працавала ў паляводстве, а Мар’ян – у будаўнічай брыгадзе саўгаса “Жамыслаўль”. Унук Аршулі Юралевіч, сын Яніны Валянцін Юргелевіч, жыве ў Трабах і працуе галоўным аграномам КСУП “Трабы”.

У наступнай хаце жыла сям’я Іосіфа Уркеля, які прыйшоў у прымы да Ядвігі Кропа. Мелі сына Стася і дачку Дануту.

Побач стаяла хата Іосіфа і Юзэфы Юралевічаў, якія мелі дачку Лёдзю і сына Генадзя. Генадзь ажаніўся і жыве ў Кудэйшах.

Наступнай стаяла хата, у якой жылі Іван і Яніна Паплаўскія, паляводы, мелі трое дзяцей. Сын Віктар узяў жонку з Самішчаў, працаваў лесніком. Сям’я доўгі час працавала ў Бялымшчыне, а потым пераехала жыць у Вільню. Дачка Фэля выйшла замуж у Лаздуны і там працавала ў паляводстве. Дачка Галіна выехала ў Вільню і там уладкавала сваё жыццё.

Наступны жыхар Часлаў Паплаўскі і яго жонка Генуэфа пачыналі сваю працоўную дзейнасць, як і ўсе вяскоўцы, у 1952 годзе, у бялымшчынскім калгасе імя А.С.Пушкіна, а затым у аб’яднаным калгасе імя Калініна, кантора якога знаходзілася ў Раманах. Часлаў Францавіч ­ адзін з першых механізатараў, які працаваў на гусянічным трактары ДТ­54 у брыгадзе “Раманы”. Яго жонка Генуэфа працавала ў паляводстве. Яны мелі трое дзяцей.

Трошкі воддаль ад вуліцы стаяла хата Віктара і Ганны Юралевічаў. Віктар быў на ўсю акругу стальмашны майстар і каваль.  У двары стаялі будынкі стальмашні і кузні. У стальмашні майстар рабіў з дрэва колы да вазоў. А ў кузні акоўваў калёсы для моцнасці жалезнымі абадамі. У кузні рабіў зубы да баронаў, нарогі да плугоў. З многіх вёсак ехалі жыхары да Юралевіча заказаць драпцы, гачкі, акаваць вядро да студні, адрамантаваць ровары. Дзеці Юралевічаў Зыгмунд і Яніна паехалі жыць і працаваць у Ліду. Галіна і Валянціна выйшлі замуж і засталіся жыць у вёсках.

У канцы вясковай вуліцы жылі Баляслаў і Яніна Юралевічы, гадавалі дзяцей Валянціна і Генуэфу. Баляслаў працаваў малаказборшчыкам, збіраў ад насельніцтва малако ад уласных кароў на здачу дзяржаве ў вёсках Бялымшчына, Навасяды, Таруці, Раманы, Жамайтукі. Яніна працавала ў паляводстве. 

На зямлі бацькоў, побач з блізкімі людзьмі

З тых, хто прыехаў жыць у аддаленую, лясную вёску Бялымшчына і, як лірычна кажуць, звіў тут сваё гняздо, была і Яніна Іосіфаўна Юралевіч (дзявочае прозвішча Кудзін). Яніна Іосіфаўна родам з суседняй вёскі Раманы. Бацька яе Іосіф Вікенцьевіч і маці Юзэфа Матвееўна працавалі паляводамі. Любоў да працы на зямлі прывілі сваім дзецям Станіславу і Яніне.

Сын  Станіслаў закончыў 7 класаў Жамыслаўльскай школы, курсы брыгадзіраў, і амаль усё жыццё працаваў брыгадзірам брыгады “Раманы” саўгаса “Жамыслаўль”. Яго жонка Амілія – паляводам. Жылі ў Раманах. Выхавалі двух дачок ­ Дануту і Станіславу, далі ім вышэйшую адукацыю. Данута працуе бухгалтарам у Мінску. Станіслава атрымала прафесію настаўніка і працуе ў Гродна.

Станіслаў шмат працаваў, а адпачыць на пенсіі не паспеў, не дажыў да 60­гадовага ўзросту.

Дачка Іосіфа і Юзэфы Яніна, 20.06.1940 г.н., закончыла 10 класаў Суботніцкай сярэдняй школы і Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці бухгалтар. Атрымаўшы дыплом, прыйшла працаваць у родную вёску Раманы бухгалтарам калгаса імя Калініна. Старшынямі калгаса ў той час працавалі Мікалай Сяргеевіч Кандрашоў, Аркадзь Аляксеевіч Лабко.

У 1959 годзе Яніна выйшла замуж за мясцовага хлопца з Бялымшчыны Сцяпана Юралевіча, 1937 г.н. Сцяпан Іванавіч доўгі час працаваў брыгадзірам брыгады “Раманы”, потым учотчыкам, памочнікам брыгадзіра, слесарам­кавалём у мехмайстэрні брыгады “Раманы”.

У 1961 годзе калгас імя Калініна быў далучаны да саўгаса “Жамыслаўль”. Яніну Іосіфаўну перавялі працаваць бухгалтарам па аўтатранспарту ў кантору Жамыслаўля, якая размяшчалася ў былым палацы графаў Умястоўскіх.

У маладой сям’і была магчымасць атрымаць саўгасную кватэру з усімі выгодамі ў Жамыслаўлі. Але першым пра маладых паклапаціўся бацька Яніны. Купіў ім побач з Жамыслаўлем у в. Шаркуці дабротны, прасторны дом, былы будынак ФАПа. Але зяць Сцяпан наадрэз адказаўся жыць у Шаркуцях, і бацька быў вымушаны прадаць дом назад былому ўладальніку. Сцяпан вельмі любіў сваю Бялымшчыну, хацеў жыць толькі там, побач з раднёй.

Бацькава хата ў Бялымшчыне была старая, і Сцяпан вырашыў побач пабудаваць сваю прасторную хату з новага дрэва. Наняў шэсць цесляроў з вёскі Гіравічы, якія ручнымі піламі абразалі бярвенні, клалі на фундамент зруб вянок за вянком.

Сваю мару Сцяпан здзейсніў і быў вельмі задаволены. Няхай без камунальных выгод, няхай за 6 км ад цэнтральнай сядзібы саўгаса, але затое ў роднай вёсцы, на зямлі бацькоў, побач з блізкімі людзьмі.

Цяпер такіх людзей, якія любяць жыць у глушы, называюць “рабінзонамі” і “дзівакамі”. Але гэта было пакаленне, выхаванае на патрыятычных каштоўнасцях сям’і, хрысціянскіх традыцыях духоўнай аседласці. Юралевічаў не палохалі цяжкасці.

Яніна Іосіфаўна 33 гады дабіралася на працу ў Жамыслаўль летам і вясной на веласіпедзе. Зімой, у завеі і снегапады, ішла следам за пяццю мужчынамі, якія кожную раніцу дабіраліся на працу ў мехдвор саўгаса ў Жамыслаўль.

У 1988 годзе дырэктар саўгаса “Жамыслаўль” А.Р.Халупка, ведаючы добрасумленнасць і адказнасць Яніны Іосіфаўны, настойліва прапанаваў ёй узначаліць жамыслаўльскую ферму па дарошчванні цялят (1 цялятнік) і адкорме бычкоў (3 валоўнікі). Усяго на ферме размяшчалася 1000 галоў жывёлы. Давялося кіраваць калектывам, у якім працавалі 10 чалавек.

Вопыт работы з людзьмі ў Юралевіч быў, а многія навыкі атрымоўвала у працэсе работы. Хоць цяжкасцяў у працы спазнала шмат. Адпрацаваўшы загадчыцай фермы 7 гадоў, Яніна Іосіфаўна выйшла на пенсію ў 1995 годзе. А потым яшчэ сем гадоў працавала загадчыцай Раманаўскага сельскага клуба, арганізоўвала культурна­выхаваўчыя мерапрыемствы для жыхароў навакольных вёсак.

Цяга да роднай зямлі, да прафесіі хлебароба, духоўная аседласць перадаліся ад Юралевічаў іх дзецям. Дачка Валянціна Сцяпанаўна Тамяловіч закончыла Санкт­Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, па спецыяльнасці аграном. Працавала аграномам­насенняводам у саўгасе “Трабы”. Любіла сваю работу, карысталася аўтарытэтам у калектыве. Яе сын Андрэй вучыўся на другім курсе Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Ён быў прыгожы і апантаны да навукі хлопец, дастойнай заменай сваім дзядам і бацькам. Але трагічная смерць у 2001 годзе не дала здзейсніцца яго светлым марам у 18­гадовым узросце. Услед за сваім анёлам адышла ў іншы свет, не перажыўшы вялікай страты сына, Валянціна Сцяпанаўна, якой было 44 гады.

Рубцамі на сэрцы маці Яніны Іосіфаўны адбілася гэта вялікае гора, страта дарагіх ёй дзяцей. Напэўна і сэнсу жыцця не было б у 83­гадовай жанчыны, каб не ўвага і клопат пра яе блізкіх і родных – зяця Эдуарда, сына Валерыя, нявесткі Дануты, унучак Іны і Святланы. Яны клапоцяцца пра яе быт, дастаўляюць прадукты, медыкаменты, саграваюць цёплымі словамі. Яніна Іосіфаўна называе іх не іначай, як залатымі дзецьмі і ўнукамі.

Валерый Сцяпанавіч Юралевіч, 12.10.1967 г.н., нарадзіўся ў в. Бялымшчына. Звязаў свой жыццёвы і прафесіянальны шлях з сельскай гаспадаркай Іўеўшчыны. У 1989 годзе закончыў Навагрудскі саўгас­тэхнікум, а ў 1995 годзе – Санкт­Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па прафесіі вучоны­аграном. Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе аграномам калгаса “Трабы”. З 1992 па 2002 год працаваў начальнікам участка, а з 2002 па 2022 год – галоўным аграномам гаспадаркі. З 20.09.2022 г. працуе дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Трабы”.

З невялічкай вёскі Бялымшчына, дзе было ўсяго 12 хатаў, выйшлі ў свет многія яркія, самабытныя, працавітыя, творчыя людзі, пра якіх ёсць што напісаць, расказаць, якімі ганарыцца наша Іўеўшчына.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.