Язык:

Выгнаннікі лёсу: Кароль О’Рурк – апошні ўладальнік маёнтка Уселюб. Даследванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 3)

О малой родине

Працяг даследвання краязнаўцы Алега Ігліцкага. Чытайце 2 частку

Кароль Аляксандравіч О’Рурк (1861-1946) быў сынам Аляксандра і Тэафіліі О’Руркаў, унукам Іосіфа Карнэліевіча О’Рурка. Маёнтак ва Уселюбе дастаўся яму па спадчыне ад бацькі. Ён прысвяціў сваё жыццё кіраўніцтву радавым маёнткам. Акрамя гаспадарчай і мецэнацкай дзейнасці, Кароль актыўна займаўся грамадскай працай у Навагрудскім павеце Мінскай губерні. З 1897 года – міравы суддзя. У 1902-1914 гадах – ганаровы міравы суддзя і чалец павятовага сойму, апякун прытулку і чалец савета Навагрудскага дабрачыннага таварыства. З 1914 года – чалец павятовага камітэта Расійскага таварыства Чырвонага крыжа, апякун каталіцкай і праваслаўнай цэркваў ва Уселюбе.

Уселюбскі касцёл

У 1897 годзе Кароль О’Рурк быў жанаты на графіні Марыі Вітольдаўне Тышкевіч. Яна памерла ў Варшаве ў 1926 годзе ва ўзросце 29 гадоў. Шлюб быў бяздзетным. Старажылы Уселюба ўспаміналі, што граф вельмі любіў сваю жонку Марыю і пасля яе смерці не жаніўся.

Згодна Рыжскаму мірнаму савецка-польскаму дагавору 1921 года, заходняя частка Беларусі, у якой знаходзіўся маёнтак Уселюб, адышла да Польшчы, і Кароль О’Рурк, як і ўсе астатнія жыхары, стаў польскім грамадзянінам. Быў удастоены звання ганаровага камергера Папам Рымскім.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі ў 1939 годзе да БССР і СССР, пачалася зачыстка тэрыторый ад буржуазных элементаў. Кароль О’Рурк быў арыштаваны і адпраўлены ў сталінскі лагер. Але праз нейкі час пры пасрэдніцтве Міжнароднага Чырвонага Крыжа быў вызвалены і перабраўся ў Польшчу. Апошнія некалькі гадоў ён пражыў у беднасці пад апекай касцёла ў маленькім горадзе Чэхачынік. Памёр у 1946 годзе і быў пахаваны ў Аляксандраве Куяўскім.

 Фамільная капліца О'Руркаў ва Уселюбе

6 лютага 2003 года на тэлеканале “Беларусь-1” была перадача “Час мясцовы. Уселюб”. Паўгадзіны гледачы з цікавасцю глядзелі праграму аб мінулым роднага краю. І ўся яна была прысвечана мястэчку Уселюб, людзям і графам О’Руркам. Старажылы Уселюба ўспаміналі Кароля О’Рурка як добрага чалавека. Ён быў веруючым, наведваў касцёл, прытрымліваўся посту, не курыў. Да яго звярталіся за дапамогай бедныя людзі. Зімой заходзілі ў дом, а летам падыходзілі да адчыненага акна. У каго пала карова, граф даваў магчымасць выбраць любую карову на графскай ферме бясплатна. У каго згарэла хата – даваў бясплатна лес на будаўніцтва і грашовую дапамогу 50-100 злотых.

Яшчэ мясцовыя жыхары расказвалі, што па святах пан Кароль калі-нікалі апранаў дзіўны для тутэйшых мясцінаў убор – зялёны кілт – нацыянальнае адзенне Ірландыі. Так і хадзіў: у клятчатай спадніцы з голымі каленямі, шакіруючы мужчын і саромеючы жанчын.

 Кароль О`Рурк (сядзіць справа)

Калі вывозілі графа О’Рурка са Уселюба на звычайнай коннай павозцы, з яго галавы ўпаў на зямлю капялюш. Хтосьці з жыхароў мястэчка падняў яго і падаў графу. Ахоўнік падняў крык: “Ты што, у Сібір хочаш загрымець!”. Таму пасля гэтага выпадку размову аб графу ніхто не вёў, баяліся ссылкі ў Сібір ці на Салаўкі.

Жыццёвы лёс графа Кароля О’Рурка склаўся так, як і графа Аляксандра Пацея, былога ўладальніка ўселюбскага маёнтка, які страціў радзіму, сродкі для жыцця і памёр на чужбіне ў беднасці ў 1846 годзе. Кароль памёр роўна праз сто гадоў, у 1946 годзе выгнаннікам за мяжой, у адзіноцтве і беднасці. Як памяць захавалася толькі фамільная капліца О’Руркаў ва Уселюбе, патрыётаў Ірландыі, выгнаннікаў, закончыўшых свой шлях удалечыні ад радзімы.

 

Гаспадарчая  дзейнасць О’Руркаў

У 1850 годзе маёнтак Уселюб па спадчыне перайшоў сыну Іосіфа О’Рурка Аляксандру (1821-1888). У 1854 годзе быў складзены інвентар маёнтка, а ў 1855 годзе Аляксандру выдадзена пасведчанне на права законнага ўладання. У 1876 годзе зямельны фонд складаў 7582 дзесяціны, у маёнтку было чатыры вадзяныя млыны.

Сядзібны дом і паркавая алея ва Уселюбе былі закладзены ў другой палове XVIII ст. на тэрасе рэчкі Пліса, левым прытоку Нёмана. У ёй з  XVIII ст.растуць велічныя адзіночныя дрэвы ясеня, ліпы, клёна.

У другой палове XIX ст.О’Руркамі пабудаваны новы сядзібны дом, драўляны, двухпавярховы. Пасля пажару ў 1970 г. будынак адноўлены ў некалькі іншых формах на ранейшым цокальным паверсе, належаў медыцынскай установе. Будынак канчаткова згарэў у 2013 годзе.

Новы пейзажны парк сфарміраваны на жывапіснай рачной тэрасе ўздоўж уяздной алеі. Па другі бок алеі быў размешчаны пладовы сад на плошчы 8 га. Сярод гаспадарчых пабудоў маёнтка і цяпер стаіць вялікі будынак для захоўвання яблыкаў. У мястэчку быў пабудаваны дом для садоўніка, які таксама захаваўся.

Аб вялікай гаспадарчай дзейнасці О’Руркаў у сённяшнія дні напамінаюць пабудовы, якія збераглі: кароўнікі, пабудаваныя з цэглы, лядоўня і агароднінасховішча з палявога каменю. Захавалася былая карэтная, глінабітны будынак млына. Самыя вялікія пабудовы – гумно і канюшня – складзены з драўлянага бруса, амбар – з цэглы. Бліжэй да сядзібнага дома знаходзяцца флігелі, дзе жылі рабочыя.

З 1890 года ў маёнтку працаваў вінакурны завод. Тут выкарыстоўваўся паравы рухавік, розныя аперацыі выконвалі 6 рабочых.

О’Руркі шмат ўвагі ўдзялялі парку і саду, вырошчванню агародных і кветкавых раслін. Расада агародных раслін і вінаград вырошчваліся ў аранжарэі. Аранжарэя да сённяшніх дзён не захавалася. Кветкавыя расліны выкарыстоўваліся для дома і касцёла.

Касцёл ва Уселюбе адносіцца да ліку старэйшых у Беларусі. Ён пабудаваны ў 1433 годзе ў форме готыкі і названы ў гонар Яна Хрысціцеля. Будаўніцтва фундаваў, відавочна, першы ўладальнік Уселюба Ян Няміра. З 1576 г. храм быў кальвінісцкім зборам, а ў 1642 г. зноў стаў каталіцкім, атрымаўшы імя святога Казіміра. 

На касцельных могілках у 1839 годзе пабудавана фамільная капліца О’Руркаў. У фамільнай капліцы ва Уселюбе пахаваныя: генерал ад кавалерыі Іосіф О'Рурк (1772-1849), яго жонка Амелія  з роду Піляўскіх, сын Аляксандр (1821-1888) і яго жонка Тэафілія з роду Скарбек – Крушэўскіх (?- 1873), сын Міхаіл (1824-1893), сын Мікалай (1825-1874), Аляксандра  О'Рурк (1826-1895), Соф'я О'Рурк (1820-1838).

Па дадзеных інвентара 1841 года другому маёнтку Іосіфа Карнэліевіча О’Рурка – Басін – належала 1863 дзесяціны зямлі. У 1850 годзе маёнтак па спадчыне перайшоў сыну Міхаілу (1824-1893). Жонкай Міхаіла была Амелія, дачка Фларыяна Бохвітца і Паўліны Маеўскай, пляменніцы Барбары, маці Адама Міцкевіча. Пасля Басін перайшоў іх сыну Іосіфу Міхайлавічу (1869-1917). Уласнікам трэцяга маёнтка – Гута – стаў яго другі сын Эдуард (1876 - 1943).

У маёнтку Басін О’Руркі займаліся насенневодствам рэдкіх культур: жыта шланштэдскага, пшаніцы пулаўкі, ячменю лерхенборг, аўсу канадскага, вікі махнатай. Разводзілі коней арабскай і рысістай парод, авечак рамбулье, свіней англійскіх белых. Меліся пладовыя гадавальнікі.

(Працяг будзе).

А. Ігліцкі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.