Язык:

Я шчаслівы, што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі…

О малой родине

Словы гэтыя можа сказаць кожны пра той куточак, дзе з'явіўся на свет, дзе спявала калыханкі маці, дзе ранкам пахла ў хаце блінамі, смажаным мясам і салам, дзе пах улетку на двары язьмін, а восенню напаўнялі ўсё наўкол сваім непаўторным водарам рознакаляровыя флоксы, дзе ў ліпені і жніўні ўпрыгожваліся двары і падворкі рознакаляровымі градамі, адкуль блішчэлі сваімі жоўтымі вачыма ўкропы, чырванелі памідоры, пачыналі набіраць памеры жоўтабокія гарбузы…
Як шмат агульнага ў беларускіх вяскоўцаў і жыхароў пасёлкаў і маленькіх гарадоў! Як грэюць кожнага з нас успаміны пра дзяцінства, пра сваю вёску, малую радзіму, якая сёлета на некалькі год стала цэнтрам увагі Рэспублікі Беларусь - Год малой радзімы вырашана прадоўжыць. І гэта цудоўна! Як шмат мы ведаем, як шмат яшчэ даведаемся пра гісторыю і сучаснасць малой радзімы, пра яе людзей, колькі новых творчых спраў і праектаў будзе ёй прысвечана! І ўжо прысвячаецца. А святы вёсак, вуліц пасёлкаў, гарадоў - гэта менавіта гімн малой радзіме.

Гучаў гэты гімн у мінулую нядзелю на ўсе Юрацішкі. У гарадскім парку, сярод магутных векавых дрэваў размясцілася пляцоўка рэгіянальнага свята. Месца хапіла і эксклюзіўнай сцэне, і гандлёвым радам, дзе, як і заўжды, цацкі, паветраныя шарыкі, іншыя радасці для дзетвары, розныя прысмакі накшталт цукерак, варанай кукурузы, пап-корна і іншае.
Звінела свята галасамі шчаслівых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ляталі з надзьмутых горак, каталіся на дзіцячых аўтамабілях, на каруселі - працаваў гарадок атракцыёнаў.
Гандаль спажывецкай кааперацыі раёна таксама прапанаваў удзельнікам свята свае прадуктовыя тавары. Пахла ў паветры рыбнай юшкай, казытаў насы водар смачнага дыму - рыхтавалі і прадавалі шашлыкі… Карацей кажучы, калі дадаць да ўсяго сказанага яшчэ і тое, што ў парку сабралася шмат люду, то вымалёўваецца карціна ўсяго свята.
А ўжо зусім сапраўдным рабілі яго культработнікі мясцовай установы культуры - сплаў творчасці і таленту, самаадданасці і крэатыву - на чале з загадчыцай аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі Аленай Гурынай. Яны тут асаблівыя, вядомыя сваёй творчасцю на ўвесь раён. Ды і за яго межамі. Не здае пазіцый былы раённы цэнтр. Безумоўна, грамадскае жыццё не так кіпіць, як раней, аднак многія структуры трымаюцца на патрэбным узроўні, як то: установа культуры, бальніца, школа, прамысловы ўчастак Іўеўскага лясгаса і г.д.
…Урачыстасць распачаў гаспадар рэгіёна - старшыня Юрацішкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Кірылавіч Казановіч. Ён вітаў землякоў, дзякаваў за жыццё і працу. І, між іншым, адзначыў, што нават на раённым узроўні вырашана, што на фестывалі - ярмарцы "Дажынкі-2018" сваёй, па-сучаснаму кажучы, фішкай Юрацішкі выставяць людзей - знакамітых землякоў, выпускнікоў мясцовай школы, якія праслаўлялі Радзіму далёка за яе межамі і побач. І пачаў называць Сяргей Кірылавіч пасады і дасягненні, а людзі працягвалі яго выступленне, вымаўляючы імёны і прозвішчы. Дыпламат, перакладчык Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. ХРУШЧОВА падчас яго візіта на Кубу ў 1961 годзе, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР Эдуард Іосіфавіч Баршчэўскі, першаадкрывальнік радовішча алмазаў у Еўропе (радовішча ў Архангельскай вобласці) Іван Паўлавіч Дабейка, генерал -маёр Вячаслаў Феафанавіч Журко, урач, навуковец Віктар Юльянавіч Клінцавіч, вядомы краязнаўца, настаўнік Валянцін Антонавіч Врублеўскі, паэт Яўген Вікенцьевіч Карпуць, мастак Іван Дзямідавіч Кліменка і многія іншыя- рабочыя і калгаснікі, навукоўцы, настаўнікі, медыцынскія працаўнікі…
Гэта слава пасёлка, яго гонар. А яшчэ ёсць штодзённае жыццё. І яго забяспечваюць людзі, чые імёны і прозвішчы не запісаны, няхай, у аналы славы, аднак без іх было б нялёгка і працаваць, і адпачываць, і жыць. Гісторыю пасёлка расказала прысутным бібліятэкар гарадской бібліятэкі Людміла Іосіфаўна Бяляўская.
Як і на іншых святах населеных пунктаў раёна, цэлы блок святочнага сцэнарыя быў прысвечаны галоўнаму святу беларускай дзяржаўнасці - Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое ў гэтым месяцы шырока адзначыла наша краіна. Словы болю і памяці, смутку аб кожным трэцім беларусе, якога не далічыла Айчына пасля вайны, аб памяці народнай, аб удзячнасці за той вялікі бой прагучалі на свяце. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах аднеслі кветкі ў цэнтр пасёлка да помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны.

"Павагі і прызнання дастойны тыя, у чыіх далонях узышоў і набраў сілы дзень сённяшні" - такімі прыгожымі словамі вядучыя свята распачалі расказ пра самых сталых жыхароў пасёлка. І, ведаеце, іх тут нямала. У Юрацішках жывуць: стогадовая Аляксандра Яфімаўна Лявінская, 95-гадовыя Ганна Антонаўна Міскауз, Дзіна Фёдараўна Аляксандрава (дата нараджэння ў верасні), 93-гадовыя Вікторыя Ізыдораўна Цыдзік і Валянціна Васільеўна Дабраловіч, 92-гадовыя Уладзіслава Іосіфаўна Даўляшэвіч і Міхаіл Цімафеевіч Іода, 90-гадовыя Антаніна Іосіфаўна Длужнеўская, Гераніма Матвееўна Кузьміцкая, Віктар Астахавіч Філонаў.
Шанавалі свята і шматдзетныя сем'і: па пяцёра дзетак у Таццяны і Івана Лобачаў і Аляксандра і Людмілы Кулеш.
Назвалі вядучыя і сем прозвішчаў самых маленькіх жыхароў Юрацішак.
…Сёлета мясцовую школу закончылі 27 выпускнікоў. І дырэктар Юрацішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Вольга Эдвардаўна Часноўская зычыла ім добрага жыццёвага шляху, гаварыла пра тое, што школа памятае сваіх выпускнікоў, ганарыцца імі. А сёлета гонар асаблівы - выпускнік гэтага года, залаты медаліст Аляксей Пуцік здаў тэсціраванне па беларускай мове на 100 балаў. Дырэктар установы адукацыі ўручыла Аляксею і яго настаўніцы, настаўніку-метадысту Ноне Уладзіміраўне Сілюк памятныя сувеніры, сказала словы падзякі і пашаны.
На такіх святах, як на сямейных урачыстасцях, успомняць усё, чым можна ганарыцца, чым хата багата. Таму з задавальненнем назвалі тут прозвішчы юнакоў, якія зараз выконваюць свой пачэсны грамадзянскі абавязак - служаць тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь - Андрэй Барысевіч, Яўген Авіжыч, Аляксандр Прозараў, Максім Каранік. Мікалай Клінцавіч з'яўляецца курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а Сяргей Мінаеў - курсант Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Старшыня Юрацішкаўскага сельвыканкама Сяргей Кірылавіч Казановіч адзначыў прадпрыемствы і арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі пасёлка і сваім супрацоўніцтвам з выканаўчай уладай дапамагаюць пасёлку ў вырашэнні шматлікіх праблем. Прадстаўнікі таварыстваў з абмежаванай адказнасцю "ІВЮ" і "Дельта Коммерс" уручылі памятныя сувеніры сваім лепшым працаўнікам Уладзіміру Уладзіміравічу Галабурда і Алене Паўлаўне Бароўскай.
Ну як жа на свяце не адзначыць лепшыя падворкі (самыя дагледжаныя, самыя прыгожыя) і іх гаспадароў?! Ушаноўвала свята лепшых гаспадароў, якімі сёлета прызнаны Іван Міхайлавіч і Рэгіна Іосіфаўна Мінгіновічы, Валянцін Іванавіч і Галіна Яўгенаўна Гурыны, Уладзімір Станіслававіч і Таццяна Яўгенаўна Пляхіны, Вольга Эдвардаўна Часноўская, Жана Яўгенаўна Гіруць, Іван Часлававіч і Таццяна Міхайлаўна Бальцэвічы, Аляксандр Яўгенавіч і Тарэза Казіміраўна Смагуры.
Колькі цудоўных песен прысвечана было Юрацішкам - малой радзіме добрасумленных, працавітых, шчырых людзей і гэтым людзям: і старым, і малым.
…Ужо ліпеньскі вечар ахутаў пасёлак цемрай, а свята працягвалася. Хтосьці танцаваў у старым парку, хтосьці спаборнічаў у розных відах спорту, а іншыя проста радаваліся, што выйшлі з хаты, сустрэліся са знаёмымі, паслухалі добрую музыку, парадаваліся жыццю. Свята, між іншым, на тое і існуе.
Хочацца дадаць словы падзякі старшыні сельвыканкама індывідуальнаму прадпрымальніку, кіраўніку "Альтэра-торг" Але Захараўне Андрыенка за матэрыяльную дапамогу ў арганізацыі свята.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.