Язык:

Брэндавае свята. Моц смаку ў Лелюках

Культура и творчество

Прыгожа, звонка і весела гуляе лета па нашым горадзе, нашых вёсках і вуліцах. А ў апошнюю суботу культработнікі аграгарадка Лелюкі запрасілі ўсіх жадаючых жыхароў раёна на брэндавае свята, якое ўжо традыцыйна прыжылося у гэтым рэгіёне - свята беларускай кухні "Моц смаку".

Агульнавядома, што беларускія стравы вельмі смачныя, апетытныя і карысныя для здароўя таго, хто іх ужывае. Арганізатары гэтай “смачнай” урачыстасці з энтузіязмам узяліся пераконваць у гэтым усіх прысутных.

Адкрыў свята, як і павінна быць, гаспадар рэгіёна, старшыня Лелюкінского сельскага выканаўчага камітэта Станіслаў Станіслававіч Алешчык.
Ён пажадаў усім добрага настрою і "смачна есці" на дэгустацыі традыцыйных страў беларускай кухні.
Праграма мерапрыемства была насычанай, захапляльнай. Таму што дзе ёсць 'хлеб (і бульба, і дранікі, і скварка, і гуркі), там абавязкова будзе і песня. Адбыліся: музычна-танцавальная замалёўка "Кухня беларуская"; рэгіянальны конкурс-дэгустацыя "Гаспадыня -2018"; канцэрты калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны і Воранаўскага раёна; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці і сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, частаванне стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://old.ivyenews.by/novosti/kultura/4411-brendavae-svyata-mots-smaku-lelyukakh.html#sigProId682b49ff1e

У рэгіянальным конкурсе-дэгустацыі "Гаспадыня -2018" прынялі ўдзел гаспадыні з горада Іўе, вёскі Бакшты, аграгарадкоў Дайліды, Лаздуны, Лелюкі, Ліпнішкі і Морына. На суд журы былі прадстаўлены рэгіянальныя стравы: калдуны, дранка, налівайка, смажанка, бульбяныя камы, халаднікі са шчаўем і бурачным бацвіннем, цэпеліны, бліны з мачанкай, печаныя яблыкі, розныя напоі з садавіны і агародніны.
Па выніках конкурсу перамогу атрымала Жанна Феліксаўна Хадарцэвіч з аг.Лаздуны. Другое месца ў Таццяны Віктараўны Рынгель (аг.Дайліды). Трэцяе месца падзялілі між сабой гаспадыні з аграгарадка Ліпнішкі Марына Зянонаўна Скрыпская і з вёскі Бакшты Святлана Аляксандраўна Варанюк. Канкурсанткам былі ўручаны дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама, дзяржаўнай установы культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" і каштоўныя падарункі.
На працягу свята працавалі гандлёвыя палаткі і дзіцячыя атракцыёны. У памяшканні сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі праведзена пенна-лазернае шоу-праграма (ў вячэрні час - для дзяцей і з 23.00 да 04.00 - для дарослых).

Л.КІШКЕЛЬ,
загадчык аддзела народнай творчасці Іўеўскага
цэнтра культуры
і вольнага часу.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.