ivyenews.by

Наш зямляк, паэт падараваў чытачам Іўеўскай бібліятэкі сваю новую кнігу

Іўеўская раённая бібліятэка атрымала чарговы каштоўны падарунак ад нашага земляка, беларускага паэта Івана Арсеньевіча Карэнды – 12 экзэмпляраў новай кнігі лірыкі “Пад зорным небам верасня”.

У зборнік, які ўбачыў свет у 2020 годзе, увайшлі вершы, якія друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, паэмы “Вочап”  і “Бярозавік”, а таксама новыя паэтычныя творы, напісаныя ў апошнія гады.

 
 

Кніга “Пад зорным небам верасня” – філасофска-лірычны роздум паэта над таямніцамі Сусвету і пошукам чалавека свайго месца на зямлі, прасякнуты невычэрпнай любоўю да Радзімы, да свайго народа.

З новым выданнем можна будзе пазнаёміцца ва ўсіх публічных бібліятэках Іўеўскага раёна.

Читайте ещё:



Оставить комментарий