Язык:

#ТОП-5 кніг лістапада: творы беларускіх пісьменнікаў

Дзмітрый Пятровіч
“Белая Жанчына”

У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў.
Містычна-прыгодніцкая аповесць “Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле  пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Міледзій Кукуць
“На сёмым небе”

У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя.
У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці. Невялікія апавяданні, напоўненыя пачуццямі, чытаюцца на адным дыханні.

Георгій Марчук
“Сава Дым і яго жанчыны”

Кнігу прозы вядомага пісьменніка Георгія Марчука склалі тры раманы, якія адлюстроўваюць жыццё беларусаў у горадзе, у мястэчку, у вёсцы.
Герой рамана “Сава Дым і яго жанчыны”, апынуўшыся ў горадзе, паддаўся спакусе жыць выключна для ўласнай асалоды, губляючы маральныя якасці.
“Кветкі правінцыі”  раман з элементамі дэтэктыўных матываў: малады чалавек, які пачынае самастойнае жыццё, мусіць даследаваць прычыны самагубства маці.
Раман “Паляшук” апавядае пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які застаўся адзін на ўсю вёску, у якую прыязджаюць шукаць сэнс жыцця турысты розных прафесій.

Анатоль Андрэеў
“Эфект лотаса”

Аўтара перш за ўсё цікавяць тэмы, звязаныя з прыродай чалавека, многія аспекты якой часта ўспрымаюцца як табуіраваныя…
Адносіны паміж мужчынам і жанчынай, ціск соцыуму на чалавека - вось асноўныя матыўна-тэматычныя блокі кнігі.
Андрэеў не здраджвае сабе: гульнёвы пачатак, арганічна звязаны з інтэлектуальным, вызначае стыль не толькі яго раманаў, але і малой празаічнай формы.

Алёна Беланожка “Чамадан з кракадзілавай скуры”

Гэта захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды “галівудскім” сюжэтам.
Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта  даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры… Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры...

Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.

 

Аддзел бібліятэчнага маркетынга Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.