Язык:

Захаваць гістарычную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. У Бобравіцкай СШ прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”

Помнить, чтобы жить

У дзяржаўнай установе адукацыі “Бобравіцкая сярэдняя школа Іўеўскага раёна” вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. 12 студзеня тут прайшоў адзіны ўрок  “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала. Дзеці больш даведаліся аб генацыдзе беларускага народа  ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала, якая знаходзілася ў Светлагорскім раёне Гомельскай воласці.

Гісторыя Алы падобна да гісторыі Хатыні. Фашысты зажыва спалілі людзей і сцерлі з твару зямлі  ціхую, утульную вёсачку ў студзені 1944 года.  У Але ад рук карнікаў загінулі 1758 чалавек, з іх – 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых людзей. У 2020 годзе на месцы знішчанай вёскі быў створаны мемарыяльны комплекс “Ала”.

У час адзінага ўрока дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе “Ала”, прагледзелі і абмеркавалі відэаролік “Я –  помню”, выконвалі заданні “Словы-асацыяцыі”, узгадалі, што і ў нашым раёне ёсць вёскі, якія таксама з’яўляюцца сёстрамі Хатыні. Вучням была прадэманстравана карта спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі (па матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа).  Да ўрока была аформлена  выстава кніг, прысвечаная трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя спаленай карнікамі вёскі не пакінула абыякавымі нікога з прысутных на ўроку. Вучні выказалі свае думкі і далі ацэнку падзеям ваеннага ліхалецця, разважалі, як яны могуць садзейнічаць захаванню памяці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і чаму так важна захаваць мір.

Трагедыя Алы, а таксама тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта боль у сэрцы беларусаў. Мы не маем права забывацца, якой цаной заваявана шчасце жыць пад мірным небам. І абавязаны  зрабіць усё, каб на нашай зямлі не было гора, каб не пралівалася кроў, каб людзі заўсёды жылі ў міры і згодзе.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Н.Станкевіч, класны кіраўнік 10 класа Бобравіцкай сярэдняй школы .

 

                                                                    

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.