Язык:

Замест цацак - вата, бінты, пагоны, стрэляныя гільзы. Даведаліся, як святкавалі Новы год у гады Вялікай Айчыннай вайны

Помнить, чтобы жить

Ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, як святкавалі Новы год у гады Вялікай Айчыннай вайны? А вось супрацоўнікі  музея задаліся такім пытаннем напярэдадні  2024 года – года 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны. 

Так, Новы год святкавалі і ў той цяжкі час: у тыле, у шпітале,  на перадавой і, нават, у акупіраваных гарадах. Савецкі народ чатыры разы сустракаў навагодняе свята у той цяжкі час. І  ў кожную навагоднюю ноч усе загадвалі адно жаданне: “Няхай сёлета будзе Перамога!”

Нават у першы франтавы Новы год, які  прыпаў на самы цяжкі час - ішла бітва за Маскву - усе байцы і камандзіры, якія абаранялі сталіцу савецкай краіны, атрымалі віншаванні. Масквічы  перадалі ім падарункі:  вялікую колькасць паштовак, каб байцы змаглі павіншаваць сваіх  блізкіх і родных з надыходзячым  Новым годам, а заадно і даслаць вестку аб сабе.

З успамінаў камандзіраў і байцоў Чырвонай Арміі сведчыць, што навагодняе свята часам нічым і не вылучалася: маршы, баявыя вылазкі, абстрэлы. Расклад  дыктавала вайна. Часам у навагоднюю ноч байцы ледзь паспявалі перадаць адно аднаму вуснае віншаванне… і зноў ішлі ў атаку. Але калі  войскі знаходзіліся на пазіцыях,  тады ў ваенныя будні прабівалася іскрынка свята.  Навагодні святочны стол ва ўсіх быў розны. Калі ўсё складалася паспяхова, то салдатам даставаліся трафейныя гасцінцы. Так, падчас сталінградскіх баёў быў захоплены варожы аэрадром. Сярод трафеяў былі і калядныя падарункі, падрыхтаваныя для нямецкіх салдат: італьянскія кансервы з лапкамі жаб і рысам, амлет з чарапашыных яек. Праўда, савецкім салдатам па смаку прыйшоўся толькі рыс.    Атрымлівалі чырвонаармейцы і пасылкі з тылу ад зусім незнаёмых людзей. Сельскія пасылкі ў асноўным складаліся з харчовых прадуктаў, а гарадскія - з канцтавараў, цёплага адзення. 

Галоўным атрыбутам Новага года і на вайне заставалася ёлка. Ёлка нагадвала не толькі аб радасці і ўтульнасці мірнага жыцця, але надавала  салдатам і іх родным надзею на хуткую сустрэчу ў наступаючым годзе. Часам, калі ёлку немагчыма было дастаць, то на змену пры-ходзілі дрэўцы клёну, бярозы. Іх прыбіралі «сваёй вайсковай біжутэрыяй»: вата, бінты, пагоны, стрэляныя гільзы. Цацкі майстравалі сваімі рукамі з пад-ручных матэрыялаў. З марлі і кавалачкаў тканіны рабілі фігуркі салдат, парашутыстаў, сабак-санітараў, выразалі танкі, самалёты, зброю. Распаўсюджанымі былі ўпрыгажэнні, за аснову якіх бралі старыя электрычныя лямпачкі. У медсанбатах размалёўвалі пустыя ампулы з-пад лекаў. З рэшткаў мета-лічнага дроту, нітак рабілі сня-жынкі і пяцікутныя зоркі, пад ёлку ставілі Дзеда Мароза з ружжом. Упрыгожвалі ёлку і фотаздымкамі сваіх родных і блізкіх.

Хтосьці запытаецца: “А як жа наконт дысцыпліны ў святочную ноч?”. Дык яе ў арміі ніхто не адмяняў.  Новы год на фронце сустракалі без алкаголю. Але гэта не датычылася “наркомаўскіх 100 грам”. Яны выдаваліся абавязкова. 

У гады вайны дарослыя стараліся арганізоўваць навагодняе свята для дзяцей, каб вярнуць ім хоць крышачку таго дзяцінства, якое ў іх скрала вайна. Нават для маленькіх блакаднікаў Ленінграда дарослыя змаглі зладзіць сапраўднае свята. 31 снежня 1941 года ля ёлак адбыліся ранішнікі і дзеці ў падарунак атрымалі суп з  сачавіцы, сапраўдную катлету з макаронамі, жэле і, нават, мандарыны. 

Спецыяльны груз для дзяцей Ленінграда, рызыкуючы жыццём, даставіў па ладажскім лёдзе шафёр Максім Цвердахлеб. Калі ён даехаў да блакаднага горада,   у машыне налічылі 49 прабоін.

Нават у такі цяжкі час, калі вораг стаяў у варот Масквы, у сталіцы зіхацелі агнямі навагоднія ёлкі, а дзеці чыталі вершы Дзеду Марозу.

У него игрушек нет

В торбе за плечами.

Партизанит старый дед

Зимними ночами.

Деду некогда, поверь,

Мастерить игрушки.

Не пройдет фашистский зверь

По лесной опушке!

Галіна Трутнева, 1941 г.

Цяпер навагоднія ёлачныя цацкі часоў Вялікай Айчыннай у калекцыянераў лічацца  бясцэннымі. Няма такіх экспа-натаў і ў фондах нашага музея. Але мы паспрабавалі вырабіць копіі па ўзорах ёлачных цацак таго часу. Калі вас зацікавіла, што у нас атрымалася, будзем рады бачыць вас у Іўеўскім музеі нацыянальных культур.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Марына ПАЗНЯК,  галоўны захавальнік фондаў  Іўеўскага музея  нацыянальных культур.

Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.