Народнае - дык народнае. «Заднія капыты ідуць па следзе пярэдніх» - гэта народная мудрасць, якая мае сэнс: моладзь ідзе па шляху старэйшых. "Повязь часоў" – свята з такой назвай прайшло ў аграгарадку Дайліды 23 красавіка.
“Усё мае свой працяг жыцця,нітка – ў туга навітым клубку, песня – ў водгаласу рэха, сонца – ва ўсмешцы дзіцяці. Свой працяг жыцця мае і народнае мастацтва”.
Свята нязменна сімвалізуе сувязь з фальклорам, з нацыянальнымі і народнымі каранямі мастацтва.
Яно традыцыйнае і пачынаецца з урачыстага адкрыцця, калі першае слова за старшынёй Іўеўскага сельскага выканаўчага камітэта Таісіяй Валянцінаўнаўнай Лось. Клопат аб нацыянальным мастацтве беларускага народа ў нашай краіне - тэма сур'ёзная, гэта абавязак, шчаслівы і радасны абавязак кожнага грамадзяніна. У народнай творчасці закладзены паняцці "гістарычная памяць пакаленняў" і "непарыўная сувязь часоў", народнае бачанне свету, погляд на месца чалавека ў гэтым свеце. Не выпадкова важная роля ў фармаванні асобы адводзіцца далучэнню да традыцый, захаванню і ўмацаванню нацыянальнай культуры.
Пра рамёствы і творчую дейнасць майстрой Іўеўшчыны расказала загадчык аддзела раместваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Рэгінальдаўна Смірнова.
Успыхнула вясна - не спыніш ... Хочацца спяваць і танчыць. Дык для гэтага святы і існуюць. Танцавальна-музычную кампазіцыю “Куточак Беларусі” і канцэртную праграму падгатавалі фальклорны ансамбль “Вечарніца” аддзела па арганізацыі вольнага часу гарадскога насельніцтва Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, народны ансамбль песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п. Юрацішкі, ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Столькі паэзіі, столькі кахання, столькі сакавітай энергіі ў беларускіх народных песнях і танцах! Жыць па-беларуску - значыць так, каб у сэрцы заўсёды гарэла вогнішча, незалежна ад таго, працуеш ты ці адпачываеш. Народнае мастацтва радасна, і радасна таму, што менавита праца дастаўляе радасць.
Не толькі выкананне, але і ўспрыманне фальклорных твораў прадугледжвае момант саўдзелу, сатворчасці, суперажывання, што звязана з асаблівым характарам фальклору як віду мастацтва. Майстар-класы народных танцаў “Кракавяк”, “Полька беларуская”, “Лысы”, “Вальс” толькі пацвярджаюць гэта. І, кружачыся ў іх, ты, пераадольваючы бездань часу, нібы гадуеш у сабе тую вось, на якую можна абаперціся.
Далей - этнапраграма па музейнай экспазіцыі "Саламяная казка". Дайліды наогул аграгарадок, які пахне гісторыяй. Экспазіцыя дазваляе пазнаць нязначныя, на першы погляд, але пры гэтым цікавыя дробязі з жыцця папярэдніх пакаленняў. Таксама ў народным мастацтве дзівосна арганічна спалучаецца традыцыйнасць з творчасцю новага.
На працягу ўсяго мерапрыемства прайшлі таксама майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў (саломапляценне, ткацтва, лазапляценне, вышыўка). Асабліва цікава было паспрабаваць ткаць разам з майстрыцай Зояй Эдуардаўнай Старасцінай. Радавалі выстаўкі народнай творчасці і бяспройгрышная латарэя.
“Прыгажосць плюс карысць, духоўнасць плюс эстэтыка” – дэвіз дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нават адзін шэдэўр здольны ўразіць у самае сэрца, што ж казаць пра цэлую калекцыю?! Гэты мастацкі смак выхоўваўся стагоддзямі. А сённяшняе пакаленне іўеўскіх майстрых яго тонка адчувае, любіць, беражліва захоўвае і перадае ў патрэбныя таленавітыя рукі.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Халява
Фота Станіслава Зянкевіча.
.