ivyenews.by

Да 100-годдзя Івана Мележа: цікавыя факты з жыцця пісьменніка

Факт 1. Першы твор напісаў левай рукой

Упершыню пісаць творы Іван Мележ пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі, у Тбілісі, дзе лячыўся ад ран. Апавяданне мае назву "Сустрэча" і публікавалася з паметкай "Каўказ, шпіталь, 1942 год".

Факт 2. "Палеская хроніка" была задумана як пенталогія
Усе ведаюць знакаміты твор Івана Мележа "Людзі на балоце", што з'яўляецца першай часткай трылогіі "Палеская хроніка". Але мала хто чытаў 2 і 3 часткі гэтага рамана - "Подых навальніцы" і "Завеі. Снежань ". А між тым аўтар задумваў раман не ў 3, а ў 5 частках. Але Іван Мележ памёр, не паспеўшы ажыццявіць задуманае. Дзве ненапісаныя часткі пенталогіі нават мелі назвы - "За асакою бераг" і "Праўда вясны".
Так што многія крытыкі дагэтуль спрачаюцца, як павінна была скончыцца "Палесская хроніка" на самой справе.

Факт 3. Галоўны кансультант Мележа - яго бацька
"Палеская хроніка" пісалася на працягу многіх год. Асноўнай гістарычнай крыніцай для пісьменніка сталі яго лісты да бацькі. У кожным з іх Іван задаваў пытанні адносна побыту, абрадаў і жыцця палешукоў. Бацька ў падрабязнасцях інфармаваў сына аб мясцовых назвах, стравах, святах, як адбываліся сельскагаспадарчыя працы, тлумачыў тэхналогію і многае іншае.

Факт 4. Шыў сабе абутак і змайстраваў ровар
Як згадваў яго аднакласнік Пятро Чарняк, у дзяцінстве Іван хадзіў у школу ў пасталах, якія сам зрабіў з лазы. Але сапраўдную славу сярод аднагодкаў Мележу прынесла стварэнне драўлянага ровара.

Факт 5. "Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся"
У жыцці Мележа былі дзве гісторыі кахання. Яго першую дзяўчыну звалі Алеся. Але каханых разлучыла вайна. Дзяўчына засталася на акупаванай тэрыторыі, а Мележ знаходзіўся на фронце.
У 1942 годзе ён быў паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл.
У горадзе Бугуруслан, што ў Арэнбургскай вобласці, ён пазнаёміўся з Лідзіяй Пятровай, маладзейшай за Івана Паўлавіча на два гады. У красавіку 1943-га яны, не сказаўшы нікому ні слова, пайшлі ў загс і распісаліся.

Парыхтавала да друку І. МІХАЙЛАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий