ivyenews.by

Археолагам дапамагаюць школьнікі. Вывучаем мінулае разам з краязнаўцай Андрэем Ваўчком

О малой родине

З сярэдзіны чэрвеня бягучага года на тэрыторыі нашага раёна пачалі праводзіцца чарговыя археалагічныя даследаванні. Аб'ектам вывучэння стала стаянка каменнага веку Барава 8, якая размешчана на адлегласці 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад в. Барава, расказаў настаўнік Лелюкінскага дз/с-СШ, краязнаўца Андрэй Ваўчок. Агульная плошча раскопа 2021 г. складае 14 кв. м.

- Вынікі першага тыдня археалагічных даследаванняў паказалі, што на дадзеным месцы пражывалі людзі прыкладна 8-5 тысяч гадоў таму назад, асноўнымі заняткамі якіх з'яўляліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, - працягвае суразмоўца. - Былі знойдзены крамянёвыя і каменныя прылады працы, адыходы вытворчасці. Сярод іх прадстаўлены пласціны, адшчэпы, лускавінкі, нажы, скрабкі, разцы, нуклеусы і інш.

Удзел у даследаваннях пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Святланы Сяргееўны Велент-Шчэрбач прымаюць навучэнцы Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы і валанцёры.

І. МІХАЙЛАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий