ivyenews.by

З гісторыі Каталіцкай царквы раёна. З 1925 года ў Гаўі існавала парафія Перамянення Пана

О малой родине

Падарожжа ў гісторыю Каталіцкай царквы раёна працягваецца...

З 1925 года ў Гаўі існавала парафія Перамянення Пана. Адразу трэба ўдакладніць што на даваенных картах сучасная вёска Залейкі тэрытарыяльна выглядала па-іншаму. Тая частка вёскі якая знаходзіцца вышэй па плыні называлася Гаўя, а ніжэй Залейкі. 

Гісторыя святыні распачалася нашмат раней. Спачатку існавала уніяцкая капліца, затым, з другой паловы XIX праваслаўная царква, а з 1925 касцёл. Арганізаваць парафію было даручана ксяндзу Козел Юзафу. Ён таксама заняўся і перабудовай капліцы, дадаў рысы каталіцкай святыні: пабудаваў вежу, алтар, закрыстыю і складзік з усімі неабходным літургічнымі рэчамі.

У 1931 годзе парафія налічвала 1800 чалавек і мела ў сваім складзе вёскі Біскупцы, Боркі, Дакудава, Залейкі, Морына, Кір'янаўцы, Вялікія і Малыя Сонтакі, Місуры, Навасёлкі і іншыя.

Ксёндз Юзаф прабыў у Гаўі да 1939 года. У 1941-1942 гады парафіяй пачаў апекавацца іезуіт ксёндз Альфонс Чыжэўскі які спаўняў там сваё служэнне да 1947 года. У 1943 годзе касцёл быў пашкоджаны пажарам і ў 1959 годзе цалкам разабраны.

Па матэрыялах даследавання Марыі Каламайскай-Саед.

Читайте ещё:



Оставить комментарий