Язык:

Знамянальны дзень сягоння: адзначае свой выток знакаміты ў Прынямонні Іўе - родны гарадок. Паэт Іван Карэнда павіншаваў землякоў са святам

Актуальное

Паважаныя землякі!
Перш-наперш я хачу выказаць словы сардэчнай удзячнасці кіраўнікам раёна, шаноўным Ігару Мікалаевічу і Аляксандру Аляксандравічу за запрашэнне на сённяшняе свята, за цудоўную магчымасць акунуцца ў гэтую неверагодна ўзнёслую, непаўторна прыгожую святочную атмасферу, якая пануе тут, на плошчы, і на гарадскіх вуліцах, - атмасферу высокай духоўнасці, шчырага братэрства, сямейнай і зямляцкай згуртаванасці, глыбокай узаемнай павагі і душэўнай прыязнасці людзей рознага ўзросту, розных нацыянальнасцей, веравызнанняў і перакананняў.
Гэтая атмасфера гістарычнай памяці і народнага адзінства, гонару за дасягнутыя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, гаспадаранні на зямлі, у сферы адукацыі і культуры - яркае сведчанне таго, што ўсе думкі, справы і памкненні, руплівая праца жыхароў раёна накіраваны на тое, каб наша Бацькаўшчына - родная Беларусь стала моцнай, квітнеючай краінай, заняла, як марыў наш пясняр Янка Купала, свой пачэсны пасад між народамі.
Ведаю, што ў кіраўніцтва і працаўнікоў раёна - вялікія, амбіцыйныя планы. Упэўнены, што яны адпавядаюць інтарэсам людзей і абавязкова спраўдзяцца, стануць рэальнасцю.
Сваё асабістае адчуванне святочнасці з нагоды Дня горада і прымеркаванага да яго свята "Іўеўскі памідор" дазвольце перадаць вершаванымі радкамі, якія нарадзіліся сёння.

З НАГОДЫ ДНЯ ГОРАДА ІЎЕ
І СВЯТА "ІЎЕЎСКІ ПАМІДОР"

Шмат скрыжаляў гістарычных,
Што сплылі за небакрай,
Незабыўных, гераічных,
Помніць наш бацькоўскі край.

Знамянальны дзень сягоння:
Адзначае свой выток
Знакаміты ў Прынямонні
Іўе - родны гарадок.

А найлепшая з традыцый,
Што дайшлі да нашых дзён, -
Памідорнаю сталіцай
Іўе славіцца здавён.

Людзі больш як шэсць стагоддзяў,
Засяліўшы гэты кут,
Жывучы ў суседскай згодзе,
Агароднічаюць тут.

Сакавітыя таматы,
Аздабляючы двары,
Тут растуць ля кожнай хаты,
Тут яны валадары.

Тут яны даўно ў законе!
Яшчэ варта б узгадаць,
Што таматныя загоны
Нават з космасу відаць.

Толькі тут, у нашым Іўі,
Памідорны боскі рай:
Час прыходзіць летні, жніўны -
Што захочаш - выбірай.

Тут гурманам шык, раздолле:
Густ любы і рэдкі смак
Можа ўмомант задаволіць
Найсмачнейшых страў ядак.

Вынік цяжкай, потнай працы
Тут падводзяць кожны год,
Ураджаем ганарацца,
Славяць лепшы агарод.

Прыхарошваецца горад,
Каб святочны статус мець,
Каб Сеньёру Памідору
Пра пашану песню спець.

І на сённяшняе свята
Памідорнай грамады
Апусцелі зранку хаты -
Сцежкі ўсе вядуць сюды.

Над ваколіцаю мірнай
Покліч храмавых званоў -
Як заўсёды, Іўе шчыра
Запрашае ў госці зноў.

Не пазнаць галоўнай плошчы,
Вуліц, сэрцу дарагіх,
Ветрык жнівеньскі палошча
Скрозь святочныя сцягі.

Свята рэчкай разлілося,
Плынь яго цячэ, цячэ,
Каб жылося і маглося
Доўга-доўга ўсім яшчэ.

Веру я: таматнай справе
Плыць у новыя вякі!
З ёю жыць і вашай славе,
Дарагія землякі!

13.08.2022

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.