ivyenews.by

Сведка даўняй парафіі. Расказваем пра культавыя абъекты Іўеўшчыны

О малой родине

Па дарозе з Ліпнішак на Ліду па правым баку размяшчаюцца мясцовыя могілкі. Увагу кожнага, хто едзе ў гэтым накірунку, прыцягвае невялічкая драўляная капліца. Мясцовыя жыхары ведаюць, што яна калісьці стаяла ў суседніх Зыгмунцішках. І з’яўляецца апошнім сведкам Зыгмунцішскай парафіі.

У XV стагоддзі Ліпнішкі не былі самастойнай парафіяй і таму ўваходзілі ў склад Зыгмунцішскай, якая існавала з 1411 года. Па фундацыі вялікага князя літоўскага  Жыгімонта Кейстутавіча была ўзведзена драўляная святыня. Дарэчы, у той час вёска называлася не Зыгмунцішкі, а Геранёны Старыя. З часам, каб не блытаць з Геранёнамі Мураванымі (зараз Геранёны) і Геранёнамі Драўлянымі (зараз Суботнікі), вёска атрымала сваю сучасную назву.

 Жыгімонт Кейстутавіч

Кароль Жыгімонт III Ваза ў 1623 г. павялічыў землі касцёла і, магчыма, адбудаваў новую святыню. Дакладна невядома колькі яна праіснавала.  Вядома толькі тое, што стараста ліпнішскі Казімір Нестар Сапега, генарал літоўскай артылерыі ў 1779 годзе пабудаваў у Зыгмунцішках новы касцёл. Аднак ужо з 1728 года касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла адзначаўся як філіяльны Ліпнішскай парафіі.  Парафія ў Зыгмунцішках перастала быць самастойнай. У Ліпнішках была ўтворана свая парафія і ўзведзена свая святыня.

Казімір Нестар Сапега

У 1797 годзе Зыгмунцішскі касцёл  адмечаны як занядбаная капліца, без літургічных рэчаў і шат. Кажуць, што мясцовыя жыхары выкорыстоўвалі яе як склад для збожжа. Імша цэлебравалася толькі адзін раз у год – у патранальнае свята Святых Апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня.

У 1926 годзе яе стан апісваўся як вельмі дрэнны: сцены нахіліліся, а абраз Маці Божай Ружанцовай быў знішчаны. У 1935 годзе бура сарвала дах. Пасля гэтага ліпнішскі пробашч кс. Яраслаў Войдаг з’вярнуўся да біскупа з просьбай перанесці капліцу на парафіяльныя могілкі. 4 мая 1936 года капліца была перавезена на могілкі, дзе і знаходзіцца па сённяшні дзень.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Паводле Дэканата Іўе

Читайте ещё:



Оставить комментарий