Язык:

Нічога святога. Аб ганьбаванні праваслаўных храмаў на Украіне разважае Канстанцін Карнялюк

Актуальное

Горка і балюча з-за таго, што свядомасць многіх сучаснікаў   валтузіцца дзесьці па-за межамі добрага і гуманнага. Не па-чалавечы, калі душы некаторых перапоўнены нечым манкурцкім ды антыпатрыятычным.  Сэрца не хоча мірыцца з тым, што галоўным натхняльнікам ўсялякага кшталту ныцікаў і абібокаў служаць зло ды крыўда.  Дайшло да таго, што людзі (а ці людзі яны?!) пайшлі ў наступ … на царкву, пачалі руйнаваць самыя святыя і пачэсныя рэчы на зямлі.  Ворагі пайшлі ўжо на душы і сэрцы…

Усе ўжо бачылі па ТБ рэпартажы пра Кіева-Пячэрскую лаўру: пра небывалую пагрозу для Лаўрскіх святыняў, пра штурм і пагром па-кіеўску, пра лёс манахаў, якіх заблакіравалі прама ў лаўры… Дажылі, што людзі ў балаклавах штурмуюць культавую мясціну. Нічога святога не засталося! І вось новая дзікасць: паліцыя  акружыла Свята-Багаяўленскі жаночы манастыр Цярнопальскай вобласці. І гэта ўсё па-еўрапейску, па-дэмакратычнаму?!

…Я часта ўзгадваю маленства, калі бабуля Таццяна павучала мяне паважаць Бога, казала, што Вера, Любоў да свайго рода, бацькоўскай зямлі – самае галоўнае для Чалавека з вялікай літары. Без гэтага чалавек проста не можа паўнацэнна пражыць жыццё. Я на ўсё жыццё запомніў гэтыя сардэчныя бабуліны ўрокі.  А аднойчы, ужо у школе, мяне вельмі ўразіў высакародны верш Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі бог жыве”. Менавіта з гэтага часу гэты аўтар-прарок Беларусі стаў маім любімым пісьменнікам.

Лічу, што гэтай самай святасці, дабрыні і неабыякавасці нашым суседзям можна якраз павучыцца ў Беларусі – самай міралюбівай ў свеце краіны. На нашай прыгожай сінявокай зямлі сёння мірна  ўжываюцца прадстаўнікі розных веравызнанняў: усяго ў нас  25 рэлігійных канфесій, агульная колькасць рэлігійных абшчын  складае больш як 3,4 тысячы.

 Самай распаўсюджанай рэлігіяй у нашай краіне  з’яўляецца хрысціянства. У нас больш за тысячу праваслаўных храмаў і манастыроў, і штогод іх колькасць толькі павялічваецца. Сярод лідараў праваслаўныя вернікі, аднак  яны паважаюць і тутэйшы каталіцызм, пратэстантызм,  іўдаізм, іслам.

Нельга не адзначыць, што  ў нашай дзяржаве свабода веравызнання гарантавана Канстытуцыяй, а ўлады падтрымліваюць канструктыўныя ініцыятывы прадстаўнікоў розных рэлігій.  І як вынік -  штогод у Беларусі павялічваецца колькасць вернікаў. Развіваецца  і сетка навучальных устаноў, дзе прадстаўнікі розных канфесій могуць атрымаць рэлігійную адукацыю.

А што ж у свеце?  Мы часта сёння дзякуючы ТБ і інтэрнэту становімся сведкамі, як у “дэмакратычнай” Еўропе абываецца ганьбаванне буынкаў храмаў, як нападаюць шалёныя людзі на святароў, малююць фашысцкую свастыку на храмах. А гэта ўжо не проста парушае царкоўнае благачынне, але і не па-людску. 

У апошні час мы назіраем жорстка-вар’яцкія спробы і нават захопы, ганьбаванне праваслаўных храмаў на Украіне. Скажу больш: яшчэ некалькі год назад ніхто і падумаць не  мог, што людзі, якія жывуць у гэтай краіне, здольны з такой крывавай варожасцю, нянавісцю ставіцца адзін да аднаго. Мы бачым, што тут вайна забірае ўсё больш жыццяў. І, здавалася б, вернікі павінны прыкласці максімум намаганняў, каб паказваць сваю любоў і малітоўную падтрымку ўсім знямоглым ды знясіленым, аднак, наадварот, мы бачым, што менавіта зло кіруе, а чалавек вельмі ненасытны ў ім. Выносяцца каштоўныя старажытныя абразы, забіваюцца святары. Адбываюцца захопы праваслаўных храмаў раскольнікамі, робіцца гэта прымусовы-рэйдарскім шляхам, у  тым ліку з дапамогай нацыяналістаў, для многіх  з іх вера –  проста пусты гук…

Калі бачыш усё гэта, сэрца абліваецца крывёю. Падобныя сітуацыі вялікім болем заўсёды адгукаюцца ў маёй душы.

Многія сучаснікі золата, грошы пачалі больш любіць, чым Бога, маці, бацьку, сясцёр, братоў, свой род.  Імкненне да вялікіх багаццяў – вось прычына ўсіх сучасных парушэнняў, здрад і крыві, якая, як вядома, не вадзіца… А войны, ганьбаванне храмаў – гэта ўжо вынік наступу на царкву, на святасць, на чысціню душ і высакароднасць сэрцаў. Грэх, як хвароба душы, парушае ўсё здаровае, сапраўды чалавечае. Але Бог міласцівы, ён не стамляецца чакаць нашага пакаяння.

На жаль, войны працягваюцца. Прадаецца нават зброя, што пастаўляецца на Украіну. Кнігі як чалавечая мудрасць ідуць сёння на макулатуру. Іх паляць на вогнішчах, імі распальваюць печы.  Сёння мы сталі сведкамі масавых падпальванняў Бібліі, Карана. Хіба можна было раней нават падумаць, што царкоўная гісторыя, атрыбуты царквы стануць аб’ектамі карыкатурыстаў?

І ўсё роўна. Кожны з нас сваёй малітвай, сваёй любоўю, верай нягледзячы ні на што  уносіць свой маленькі ўклад у пабудову адзінага Храма – Царквы Хрыстовай у душах, якую ўжо ніхто не ў сілах парушыць.  Прыгажосць душы толькі тады вырастае, калі яна набывае дар бачыць Бога.

Напрыканцы прыслухаемся зноў да слоў вялікага Уладзіміра Караткевіча:

І пра тое кожны пяе салавей

Росным кветкам у роднай траве:

“На Беларусі бог жыве”, —

І няхай давеку жыве.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.