Божае Цела адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае для свайго народа.
Працэсія Божага Цела — гэта эўхарыстычная працэсія, якая адбываецца ў гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю. Праходзіць яна звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі.
Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII ст. пасля аб’яўленняў благаслаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія).
Кожны год верникі касцёла св. апосталау Пятра и Паўла праходзяць ў святочнай працэсіі па галоўных вуліцах горада. Асаблівай прыгажосці і ўрачыстасці мнагалюднаму шэсцю надае і ўдзел у ім дзяцей, якія зусім нядаўна, у канцы мая, прыступілі да першай споведзі. Яны былі прыбраныя ў асаблівае белае аддзенне.
-
Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!

https://old.ivyenews.by/novosti/4182-pratsesiya-bozhaga-tsela-prajshla-pa-vulitsakh-gorada.html#sigProId7e5a732fa3
На працягу ўсяго маршрута верникі спыняюцца каля ўпрыгоджаных напярэдадні алтароў, каб у сваіх малітвах услауляць Бога и дзякаваць за усё добрае, што ёсць у іх жыцці.